Председатель Ушачского районного исполнительного комитета Сергей Садовский поделился мнением о Всебелорусском народном собрании

Общество

Сяргей САДОЎСКІ, старшыня Ушацкага раённага выканаўчага камітэта:

“Пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу запомнілася, у першую чаргу, магутнай прамовай Прэзідэнта. Яго словы пра тое, што сёння перад кожным з нас стаяць няпростыя задачы, якія ва ўмовах сучаснага свету набываюць лёсавызначальнае значэнне, прагучалі як заклік: не разбурыць наша адзінства. Хачу падкрэсліць той факт, што пры выбары старшыні УНС усе дэлегаты аднагалосна падтрымалі Аляксандра Лукашэнку, а гэта кажа пра давер да нашага лідара і таго палітычнага курсу, якім ён вядзе краіну.
Многае зроблена за апошнія тры дзесяцігоддзі. У якасці пазітыўнага факта Прэзідэнт адзначыў, што цяпер беларусы могуць сабе дазволіць мець зберажэнні. Толькі ў банках, па дадзеных на пачатак красавіка гэтага года, на рахунках насельніцтва захоўваецца без малога 30 мільярдаў рублёў, у сярэднім гэта прыкладна па адной тысячы долараў на кожнага жыхара краіны. У 1990 годзе ў беларусаў было ў карыстанні крыху больш за паўмільёна аўтамабіляў, а ў 2023 годзе – звыш 3 мільёнаў – у 5,5 раза больш. Гэта значыць, на кожнага трэцяга жыхара краіны, уключаючы дзяцей, прыходзіцца аўтамабіль. За гады развіцця суверэннай Беларусі амаль мільён сем’яў палепшылі жыллёвыя ўмовы. Сотні тысяч кватэр пабудаваны з дзяржаўнай падтрымкай.

Для дасягнення пастаўленых мэт неабходна жаданне і ўменне працаваць. Будзе жорсткая дысцыпліна – будзе і вынік! І калі мы не хочам сядзець у акопах, то павінны працаваць адказна, кожны на сваім месцы, сумленна і напружана. Нацэльваю на гэта кіраўнікоў і ўвесь актыў Ушацкага раёна. У год якасці мы павінны зрабіць немагчымае.
Ва ўмовах цяперашняй геапалітычнай сітуацыі мы бачым, наколькі Беларусь мае патрэбу ва ўзмацненні абароназдольнасці. Канцэпцыя нацыянальнай бяспекі, Ваенная дактрына актуалізаваны. Зараз усім дэлегатам трэба будзе данесці рашэнні, прынятыя на УНС, да працоўных калектываў і сваіх землякоў”.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *