Наш «Родны кут» — покупаем тут!

К профессиональному празднику Наш современник Экономика и малый бизнес

Пра Алену Васільеўну Тарашкевіч давялося пісаць у газету, калі яна была загадчыцай сельскага магазіна. У Кублічах стала сваёй, адпрацаваўшы дванаццаць гадоў. Адміністрацыя і пакупнікі былі задаволены. Але вось у райцэнтры рыхтаваўся да адкрыцця супермаркет “Родны кут”. Ішла работа па падборы кадраў. Алене Васільеўне прапанавалі пасаду яго загадчыцы. Улічылі тое, што скончыла аграрна-камерцыйны каледж па спецыяльнасці “Тэхнік-арганізатар па камерцыйнай дзейнасці”, вопыт работы і падыход да справы. Цяпер жанчына гаворыць:
– І стварыць калектыў удалося, трэба аддаць належнае нашаму аддзелу кадраў… Згуртаваліся. Працуем зладжана. Побач з вопытнымі – маладыя прадаўцы. Сярод тых, у каго ёсць чаму павучыцца, Тамара Васільеўна Альбіновіч, Ірына Іванаўна Тарасеня, Дзіяна Пятроўна Лавейка. Заняты па пяць чалавек у дзвюх зменах.
– Канечне, спачатку было няпроста, – працягвае жанчына. – Але станаўленне перажылі.
А што дробныя праблемы ёсць і цяпер (а дзе абыходзіцца без іх?), пераканалася, пакуль сядзела ў кабінеце загадчыцы. Да яе зайшоў малады чалавек, аказалася – прадстаўнік рамонтнай службы з Полацка, які прыехаў па выкліку: выйшла са строю клавіятура, другая каса не працуе. Загадчыца расказвае, што бываюць збоі і калі навальніца ці парушэнне сувязі. Але гэта не надоўга. Па першым часе былі складанасці, калі даводзілася маладых прадаўцоў вучыць рабоце на касавым апараце. А таксама дзяўчына і хлопец, прыйшоўшыя ў калектыў, асвойвалі спецыфічныя праграмы, сярод якіх, напрыклад, паявая. Абслугоўванне пашыраецца. Нямала пакупнікоў набываюць тавары па паявой кніжцы, а дзякуючы гэтаму атрымліваюць скідкі.
І з кожным днём, з кожным месяцам прыбаўляецца не толькі пайшчыкаў, але і проста наведвальнікаў. Выгляд гандлёвай залы, увага прадаўцоў, шырокі асартымент робяць сваю справу. А гэта адбіваецца на грашовай выручцы. Магазіну апошнім часам даецца план больш чым мільярд рублёў у месяц, і ў асноўным калектыў спраўляецца з ім.
Загадчыца расказвае, што асаблівым попытам карыстаецца харчовая прадукцыя Віцебскага, Глыбоцкага, Аршанскага мясакамбінатаў. З Міёр, іншых месцаў паступаюць каўбасныя вырабы. Прычым цэны на іх даволі невысокія. Любяць пакупнікі завозімае з Віцебскай бройлернай фабрыкі. Два разы на тыдні паступаюць ахалоджаныя куры. Часткова раздзелку курэй праводзяць нашы работнікі грамадскага харчавання, атрымліваюцца патрэбныя пакупнікам грудкі, кумпячкі, крылцы. Перад выхаднымі на прылаўку з’яўляецца мяса, падрыхтаванае імі ж для шашлыка. Малочная прадукцыя паступае з Лепеля, Полацка, карыстаецца папулярнасцю і завозімая з Брэста пад маркай “Савушкін прадукт”, а таксама дзіцячае харчаванне з Мінска.
Усё гэта работнікі магазіна з душой прапануюць наведвальнікам.
– Працуючы ў вёсцы і цяпер вось у магазіне райцэнтра, для сябе зразумела, што розніцы ніякай няма, якога наведвальніка абслугоўваць, – расказвае Алена Васільеўна. – Галоўнае – уважліва адносіцца да людзей. Пакупніка трэба любіць. Тады ўсё будзе атрымлівацца.



4 комментария по теме “Наш «Родны кут» — покупаем тут!

  1. Не убярают просроченый товар с полок. Не всегда находятся продвцы на рабочем месте. Прискорбно.

  2. магазин сам по себе ничего, а вот продавцы далеко не самые-самые!!! чтоб тебе взвесили фрукт, надо раза три попросить и позвать, вечно недовольные и неулыбчивые, так и исходит от них негатив!

  3. Не наклеены ценники на товарах,а чтобы попросить чтоб показали или что то подали делают такую мину что покупать ничего не хочется.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *