Подведены итоги районного смотра-конкурса на лучшее благоустройство и санитарное состояние населенных пунктов

Общество

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан населеных пунктаў. Як заўсёды на працягу года старшыні сельсаветаў, прадстаўнікі зацікаўленых службаў райвыканкама, раённага Савета дэпутатаў вылучаюць для ўдзелу ў конкурсе арганізацыі і гаспадароў падворкаў, якія асабліва вызначыліся ў навядзенні прыгажосці на сваіх тэрыторыях. Рашэнне аб тым, хто стане пераможцамі конкурсу, прымае спецыяльная камісія, ну а мы па традыцыі знаёмім чытачоў з яго лаўрэатамі.

Пераможцамі сярод прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў у намінацыях прызнаны:

“Лепшае прадпрыемства (арганізацыя, установа) г.п.Ушачы” – Ушацкі раён газазабеспячэння філіяла “Полацкае вытворчае ўпраўленне” РУП Віцебскаблгаз” (начальнік – Андрэй Ігаравіч Залеўскі);
“Лепшае прадпрыемства АПК” – філіял “Ушацкі” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” (дырэктар – Андрыян Генадзьевіч Башун);
“Лепшае прадпрыемства лясной гаспадаркі і дрэваапрацоўкі” – Ушацкі лясгас (галоўны ляснічы – Аляксей Мікалаевіч Апёнак);
“Лепшая ўстанова адукацыі” – Глыбачанская дзіцячы сад-сярэдняя школа імя Б.І.Юркіна” (дырэктар – Зоя Іванаўна Жогаль);
“Лепшая ўстанова культуры” – Глыбачанская бібліятэка (загадчык – Людміла Валянцінаўна Вялюга);
“Лепшая ўстанова аховы здароўя” – паліклініка Ушацкай ЦРБ (галоўны ўрач – Анжаліка Анатольеўна Міранкова);
“Лепшае прадпрыемства гандлю” – магазін №46 “Родны кут” аг.Вялікія Дольцы Ушацкага філіяла Віцебскага аблспажыўтаварыства (загадчык – Валянціна Лявонцьеўна Гаманёк);
“Лепшы аб’ект аграгарадка” – аддзяленне кругласутачнага прабывання для пажылых грамадзян і інвалідаў Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцта Ушацкага раёна, аг.Вяркуды (загадчык – Алена Леанідаўна Ігнатовіч);
“Лепшы сельскі населены пункт” – в.Карачына Вяркудскага с/с, старэйшына – Аляксандр Карлавіч Рэут).

Дом узорнага парадку:

г.п.Ушачы – Сяргей Міхайлавіч і Таццяна Уладзіміраўна Плікат (вул.Фрунзэ, д.40); Сяргей Аляксеевіч і Людміла Уладзіміраўна Урбан (вул.А.Клопава, д.8); Мікалай Сяргеевіч і Святлана Васільеўна Дрозд (вул.Мамкіна, д.15);
Вялікадолецкі сельсавет – Валерый Віктаравіч і Валянціна Аляксандраўна Войніч (в.Касары, вул.Кальцавая, д.20);
Вяркудскі сельсавет – Георгій Іванавіч і Алена Паўлаўна Вараб’ёвы (в.Двор Павулле, д.12);
Глыбачанскі сельсавет – Іна Віктараўна Нарко (аг.Глыбачка, вул.Партызанская, д.31а);
Жарскі сельсавет – Аляксандр Станіслававіч і Юлія Генадзьеўна Назаравы, в.Вацлавова, д.6);
Кубліцкі сельсавет – Аляксандр Васільевіч Есіпаў (аг.Кублічы, вул.Маладзёжная, д.4);
Сарочынскі сельсавет – Сяргей Уладзіміравіч і Алеся Уладзіміраўна Тарасевічы (в.Сарочына, вул.Віцебская, д.2);
Ушацкі сельсавет – Міхаіл Васільевіч і Марыя Аркадзьеўна Маковічы, в.Ліпавец, вул.Азёрная, д.25);

Лепшы ветэранскі падворак:

г.п.Ушачы – Надзея Леанідаўна Губко (вул.Каранеўскага, д.26); Вера Васільеўна Башун (вул.Калінінская, д.11а); Генадзь Арцёмавіч і Раіса Мікалаеўна Журко (вул.Вечальская, д.1);
Вялікадолецкі сельсавет – Пётр Пятровіч і Ніна Міхайлаўна Піскун (аг.Вялікія Дольцы, вул.Данукалава, д.30);
Вяркудскі сельсавет – Марына Лукінічна і Мікалай Уладзіміравіч Рубанікі (аг.Вяркуды, вул.Сонечная, д.1);
Глыбачанскі сельсавет – Аляксандр Іванавіч і Людміла Валянцінаўна Вялюга (аг.Глыбачка, вул.Цэнтральная, д.64);
Жарскі сельсавет – Генадзь Іванавіч і Нэлі Сямёнаўна Канонікі (в.Старынка, д.10а);
Кубліцкі сельсавет – Анатоль Генадзьевіч і Галіна Іванаўна Подраз (в.Баяршчына, вул.Цэнтральная, д.6);
Сарочынскі сельсавет – Міхаіл Пятровіч і Еўдакія Маркаўна Жарнасек (в.Слабада, вул.Школьная, д.6);
Ушацкі сельсавет – Яўгенія Мікалаеўна Ушакова (в.Цялічына, вул.Лясная, д.11).

Раён газазабеспячэння.
Глыбачанская школа.
АКП у Вяркудах.
Дом сям’і Тарасевічаў.
На сядзібе Н.Губко.

Запрашаем на ўрачыстасць!

У пятніцу, 25 лістапада, у раённым цэнтры культуры і народнай творчасці будзе ладзіцца падвойная ўрачыстасць: у першай яе частцы пройдзе ўшанаванне лепшых работнікаў сельскагаспадарчай галіны па выніках аграрнага года, у другой – дыпломы, прэміі і падарункі атрымаюць гаспадары самых добраўпарадкаваных сядзіб і вытворчых тэрыторый. Пачнецца імпрэза ў 15.00. Прыходзьце падтрымаць лаўрэатаў!



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *