Активисты БРСМ посадили лес для будущего поколения

В общественных организациях Образование и молодежь

У красавіку ў рэспубліцы прайшла акцыя “Тыдзень лесу-2011”, якая мела дэвіз “Новыя лясы – нашчадкам у спадчыну”. Далучыцца да акцыі мог кожны жадаючы. Лясгасам былі падрыхтаваны аб’екты, дзе можна было пасадзіць дрэвы, закласці новыя алеі, добраўпарадкаваць і ачысціць лес ад хламу і смецця. Пра значэнне лясоў для нашай краіны ведаюць усе, таму ў інтарэсах любога чалавека рацыянальна выкарыстоўваць і захоўваць іх для сябе і будучага пакалення.
Не засталася ў баку ад акцыі раённая арганізацыя Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі, актывісты якой прынялі непасрэдны ўдзел у пасадцы лесу. Сродкі, заробленыя раённай арганізацыяй БРСМ падчас “Тыдня лесу-2011”, накіраваны на будаўніцтва музея Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *