Нюансы поливочного сезона

Общество

«У нас на вуліцы Горкага паміж жыхарамі ўзніклі спрэчкі, ці можна паліваць градкі з дапамогай шлангаў, падключыўшы іх да калонкі. Адны лічаць, што не, другія сцвярджаюць, што можна, бо за гэта бярэцца аплата. Дайце, калі ласка, адказ на старонках газеты».  
За ім мы звярнуліся да спецыялістаў УП ЖКГ. Начальнік участка водаправодна-каналізацыйных сетак Людміла Леанідаўна ШЛЮБСКАЯ растлумачыла:
– Паліваць свае прысядзібныя ўчасткі шлангамі, далучанымі да калонак, забаронена. Абгрунтую чаму: дваццаць адначасова падключаных калонак спажываюць столькі вады, колькі дае адна воданапорная свідравіна ва Ушачах. Жыхары верхніх паверхаў шматкватэрных дамоў на сабе адчулі, які слабы напор вады ў іх кватэрах у летні час.
Можна карыстацца палівачнымі шлангамі толькі тым, у каго яны надзяваюцца на краны, устаноўленыя ў дамах або на вуліцы пасля лічыльнікаў вады. Аднак, плошчу паліваемых агародаў трэба паведаміць у бухгалтэрыю па нумары 2-11-63, каб не плаціць за перарасход вады ў трайным памеры. Норма для паліву агародаў – 5 літраў на метр квадратны.
Праінфармаваць камунгас і паведаміць плошчу паліваемага ўчастка трэба і тым, у каго вада не падведзена ў дамы, а яны карыстаюцца калонкамі. На падставе ўказаных вамі плошчаў будзе брацца плата з разліку 467,5 рубля за кубічны метр пры норме 5 літраў на квадратны метр. Калі плошча ўчастка, што паліваецца, акажацца больш за ўказаную, плата будзе брацца па павышаным тарыфе, як і за расход вады звыш нормы – 1440,9 рубля на куб. Па такім жа кошце аплачваюць ваду і тыя, у каго яна падведзена, але не ўстаноўлены лічыльнікі.
Каб не атрымоўвалася перарасходу вады, тым жыхарам, якія маюць лічыльнікі, аплату трэба рабіць кожны месяц.
Рэйды ж наконт паліўкі агародаў шлангамі, падключанымі да калонак, ужо праводзяцца, толькі за адзін дзень намі было выяўлена 5 парушальнікаў, якія на першы раз былі папярэджаны аб адказнасці. А яна такая: акрамя штрафу – для фізічных асоб – да 20 базавых велічынь, будзе ўлічвацца яшчэ і плата за ваду, а яе расход разлічваецца па сячэнні шланга, на 24 гадзіны і 30 дзён.
Палівачны сезон (калі бярэцца аплата ) – 75 дзён – з 15 мая па 31 ліпеня. І яшчэ адна інфармацыя для роздуму: з далучанага да калонкі шлангу ў гадзіну выцякае тысяча літраў, плата ж па норме водакарыстання з аднаго чалавека бярэцца за 50 літраў у суткі.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *