В день молодёжи в Ушачах пройдёт чествование лучшей работающей молодёжи района

Образование и молодежь

7 лютага 1958 года ў Савецкім Саюзе, у склад якога ўваходзіла і БССР, Указам Прэзідыума Вярхоўнай Рады СССР «Аб усталяванні Дня савецкай моладзі» быў заснаваны «Дзень савецкай моладзі», які адзначаўся ў апошнюю нядзелю чэрвеня. У гэты дзень і пачалася гісторыя Дня моладзі.
26 сакавіка 1998 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 157 «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь», згодна якога Дзень моладзі ў Беларусі штогод адзначаецца ў апошнюю нядзелю чэрвеня.

***

26 чэрвеня ў раённым Доме культуры ў 17 гадзін адбудзецца святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня моладзі. У праграме ўшанаванне лепшай працоўнай моладзі раёна, а таксама святочны канцэрт

МОЛОДЫЕ ПОБЕДИТЕЛИ СОРЕВНОВАНИЯ

Штогод праводзіцца раённае спаборніцтва сярод маладых трактарыстаў-машыністаў, занятых на вясенне-палявых работах, а да Дня моладзі падводзяцца вынікі і лепшыя ўзнагароджваюцца падарункамі ад аддзела райвыканкама па справах моладзі. Сёлета спаборніцтва праводзілася па трох намінацыях. Так, на сяўбе зерневых культур першае месца заняў Аляксандр Віктаравіч Селезень з ААТ “Ільюшынскі”, які на МТЗ-3022 з АПП-6 засеяў 686 гектараў, другое – Уладзімір Віктаравіч Шэдзько з ААТ “Ушацкі райаграсэрвіс”, які на МТЗ-3022 з АПП-6 засеяў 446 гектараў. На ўнясенні мінеральных угнаенняў першае месца заняў Дзмітрый Аляксандравіч Бурак з ААТ “Ільюшынскі”, які на МТЗ-3022 з РУ-7000 унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 2224 гектары, другое – Сцяпан Мікалаевіч Басак з ААТ “Ушацкі райаграсэрвіс”, які на МТЗ-1222 з РУ-7000 унёс мінеральныя ўгнаенні на плошчы 933 гектары. На падрыхтоўцы глебы адзін пераможца і таксама з “Райаграсэрвіса” – Канстанцін Міхайлавіч Казакевіч, які на МТЗ-3022 з КЧ-5,1 падрыхтаваў 702 гектары глебы.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *