Браканьеры


У адпаведнасці з артыкулам 26 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь злачынствамі супраць экалагічнай бяспекі і прыроднага асяроддзя прызнаюцца здзейсненыя наўмысна або па неасцярожнасці грамадска небяспечныя дзеянні, якія прычынілі або могуць прычыніць шкоду зямлі, водам, нетрам, лясам, жывёльнаму і расліннаму свету, паветру і іншым прыродным аб’ектам, што аднесены да іх заканадаўствам аб ахове навакольнага асяроддзя, незалежна ад формы ўласнасці.

У 2009 годзе судом Ушацкага раёна разгледжана 4 крымінальныя справы па артыкулу 281 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконная здабыча рыбы і іншых водных жывёлін) у адносінах 4 абвінавачаных.

Суб’ектамі злачынстваў з’яўляліся мужчыны ва ўзросце ад 40 да 50 гадоў (3 чалавекі) і аднаму абвінавачанаму на момант здзяйснення злачынства споўнілася 22 гады. Усе 4 асуджаныя былі беспрацоўнымі, двое з іх пражывалі на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна.

Па трох крымінальных справах асуджанымі прычынены страты на агульную суму 8 мільёнаў 917 тысяч рублёў. Усім чатыром абвінавачаным назначана пакаранне ў выглядзе штрафу. У адпаведнасці з артыкулам 43 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь суд прызнаў у дзеяннях аднаго асуджанага наяўнасць рэцыдыву.

Глава 15 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях уключае ў сябе адміністрацыйныя правапарушэнні супраць экалагічнай бяспекі, навакольнага асяроддзя і парадку прыродакарыстання.

У 2009 годзе судом Ушацкага раёна разгледжана 133 адміністрацыйныя справы (на 4 менш, чым у 2008 годзе) па артыкулу 15.35 КоАП “Парушэнне правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства” і 5 спраў па артыкулу 15.37 КоАП “Парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання”. У адносінах 130 асоб вынесена пастанова аб накладанні адміністрацыйнага спагнання, 7 асоб вызвалены ад адміністрацыйнай адказнасці, 2 справы спынены ў сувязі з адсутнасцю саставу адміністрацыйнага правапарушэння.

На 125 асоб накладзена спагнанне ў выглядзе штрафу на суму 47 мільёнаў 792 тысячы 500 рублёў, пяці грамадзянам вынесена папярэджанне, на 73 накладзена дадатковае спагнанне ў выглядзе канфіскацыі прылад здабычы рыбы і паляўнічай зброі.

Я.КЛАЧОК, кансультант суда Ушацкага раёна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *