Счастье Татьяны Иванюта — в детях!

Общество

Гэты льнозаводскі інтэрнат будаваўся даўно. Некалі Таніна бабуля жыла тут, а цяпер давялося і ўнучцы са сваёй сям’ёй размясціцца ў адным з пакояў. Праўда, маецца яшчэ і невялікая куханька. Але галоўнае – шчасце ў сям’і, лічыць гэтая маладая жанчына. А яго адчуваеш адразу, калі пераступаеш парог. Маленькая Лізачка поўзае па дыване, што ляжыць на падлозе. Дзяўчынка, якой няма яшчэ і гадочка, вось-вось зробіць першыя крокі. Яна жвавая і вясёлая. Усміхаецца нават таму, каго першы раз убачыла.
Яе маці, Таццяна, калі прыходзіць госць, спяшаецца спячы пірог. У хуткім часе вяртаецца са школы чацвёртакласнік Жэня, вельмі старанны вучань і цікавы хлопчык. Ён адзін з класа носіць на пінжаку акцябрацкую зорачку.
– Ну, што сёння атрымаў? – пытаецца Таццяна.
– Васьмёрку і дзявятку, – дакладвае хлопчык. 
Пра поспехі Жэні сведчаць і дыпломы, граматы, што вісяць на бачным месцы ў пакоі. Варта паразмаўляць з хлопчыкам, і адразу становіцца зразумела, што яму падабаецца добра вучыцца. І сваю настаўніцу Тамару Мікалаеўну Бутоўскую ён вельмі паважае і цэніць, лічыць, што яна ўсё робіць, як трэба.
Увечары прыязджае з работы Ігар. Гэта муж Таццяны. Ён працуе галоўным аграномам сельгаспрадпрыемства “Вялікадолецкае”. У пасяўную і ўборачную пару дапазна заняты ў полі. Але ўсё роўна, расказвае Таццяна, яны ходзяць купацца разам з дзецьмі – возера ж “Вечалле” так блізка. Нават Лізаньку летам загартоўвалі ў вадзе, таму вельмі моцна спала і добра развіваецца.
Таццяне і Ігару Іванютам цікава разам. Ёсць згода ў сям’і. Адчуваюць спакой дзеці. Два гады назад жанчына скончыла завочна Баранавіцкі дзяржуніверсітэт. Яе муж пасля размеркавання ў Горацкай акадэміі быў накіраваны ў наш раён, хоць сам з Талачынскага. І вось замацаваўся тут. Абрала яго ўшачанка, бо, як яна прызнаецца, падкупіла тое, што надзейны. Муж таксама цэніць сваю жонку. Яна разважлівая, цікавая. І добрая гаспадыня, і пачуццё цудоўнага захоўвае. На сваім невялікім участку Таццяна пасадзіла не толькі клубніцы, але і кветкі. У яе ўжо шэсць відаў цюльпанаў. Расказвае, што яе маці любіць лілеі – 18 сартоў гэтых кветак завяла.
Наогул Таццяна, як і належыць кожнай маладой дачцэ, усё пераймае ад сваёй мамы. Яна ў яе цудоўная. Доўгія гады Тамара Васільеўна Хвошч працуе майстрам на льнозаводзе, паважаюць яе тут. Дачка навучылася ад яе, як выхоўваць дзяцей, ствараць дабрабыт у сям’і, рабіць закаткі і многаму іншаму. Вось чаму і свае вершы, а гэта яе захапленне, яна прысвячае дарагой матулі.
Г.ВАРАТЫНСКАЯ.

МАМЕ
Пусть морщины тебя не старят,
Пусть тепло тебе люди дарят,
Пусть улыбка будет всегда,
Не смущает волос седина.
Пусть наша любовь согревает,
Пусть люди тебя уважают,
Добра тебе, счастья земного,
Здоровья и сил много-много.
Поклон до земли, что растила,
Поклон до земли, что кормила.
Спасибо, что нас берегла, как могла.
Спасибо большое, родная моя.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *