Внимание и цветы — взамен на улыбку

Образование и молодежь

Абсалютна кожнаму з нас прыемна, калі ўдзяляюць увагу – тым больш у свята. У Дзень маці раённы камітэт Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі правёў акцыю «Лепшы падарунак — увага», мэтай якой было павіншаваць мам. Актывісты саюза моладзі ў майках з лагатыпам арганізацыі ў святочны дзень выйшлі на цэнтральныя вуліцы гарпасёлка, каб удзяліць увагу кожнай жанчыне. Дарылі кветкі і віншавальную паштоўку. Ад такой увагі на тварах людзей, якія ў задуменні спяшаліся па сваіх справах, адразу з’яўлялася радасная ўсмешка, станавілася цяплей у халодны кастрычніцкі дзень.

В.ПОЛАЗАВА.  



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *