Концерт, посвящённый Дню Октябрьской революции прошёл в районном Доме культуры

Общество

Пазаўчора, 7 лістапада, уся наша краіна – Рэспубліка Беларусь – адзначыла 94-ю гадавіну Кастрычніцкай рэвалюцыі, якая стала пераломнай падзеяй сусветнай гісторыі.
Напярэдадні свята, у мінулую пятніцу, у раённым Доме культуры прайшла канцэртная праграма, прысвечаная Дню Кастрычніцкай рэвалюцыі. Гледачоў у зале сабралася нямала. Усе прысутныя сталі сведкамі цікавага дзейства. Пабываць у далёкім 1917-м, адчуць сябе саўдзельнікам рэвалюцыйных падзей гледачам дазволілі мультымедыйная прэзентацыя пра той час, а таксама яркія выступленні работнікаў Дома культуры, самадзейных артыстаў.
З віншавальнымі словамі перад прысутнымі выступіла намеснік старшыні райвыканкама В.І.Карчэўская. “Ацэнкі Кастрычніцкай рэвалюцыі розныя, – адзначыла Вольга Іванаўна. – Тым не менш, 94-я гадавіна – яркая гістарычная дата, дзякуючы якой народ падышоў да новага рубяжа жыцця. Дзякуючы ёй пачалося фарміраванне новага грамадства і дзяржавы”. Сапраўды, менавіта з дапамогай савецкай улады нашы бацькі і дзяды атрымалі права на бясплатныя адукацыю, лячэнне, адпачынак. І сёння старэйшае пакаленне з цеплынёй згадвае далёкі Кастрычнік.
Падчас свята былі ўзнагароджаны члены Ушацкага раённага Дома рамёстваў, народнага клуба майстроў “Адраджэнне” РДК, творчасць якіх высока цэніцца не толькі на малой Радзіме, але і далёка за яе межамі. Работы нашых майстроў змешчаны ў кнізе “Народныя сувеніры Віцебшчыны”, якая нядаўна ўбачыла свет. Павіншаваць творцаў, падзякаваць за адданасць справе і ўручыць ім дыпломы, памятныя падарункі на сцэну выйшла старшыня раённага Савета дэпутатаў А.В.Пашковіч. Алена Васільеўна выказала ўпэўненасць, што менавіта за такімі таленавітымі людзьмі – будучыня краіны.
Падчас свята гучалі кранальныя мелодыі, песні – рэвалюцыйныя і сучасныя, прысвечаныя любові да Радзімы, міру і каханню. Уся праграма прайшла на адным дыханні. А гледачы свае адчуванні ад убачанага выказалі бурнымі апладысментамі. 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *