Продолжается подписка на газету «Патрыёт» на 1 полугодие 2012 года. Будьте в курсе событий Ушач и Ушачского района!

Общество

Працягваецца падпіска на раённую газету “Патрыёт” на першае паўгоддзе 2012 года. Цана на адзін месяц для індывідуальных падпісчыкаў – 9900 рублёў. За гэты невялікі на сённяшні час кошт вы будзеце ведаць, што адбываецца ў раёне, як жывуць вашы знаёмыя, былыя калегі, землякі, што пакінулі Ушаччыну, завочна пазнаёміцеся з новымі для вас людзьмі. Да вас у самую далёкую вёску абавязкова двойчы на тыдні завітае паштальён. А, выпісваючы выданне наперад, вы робіце ўклад, прычым з неблагімі працэнтамі, паколькі гарантавана атрымаеце інфармацыю па старым кошце, нягледзячы на рост цэн на паперу, паліва, энергію – усе выдаткі, якія нясе рэдакцыя і раённы вузел паштовай сувязі, каб вы атрымлівалі перыёдыку.
Бывае, што да нас тэлефануюць чытачы і цікавяцца, ці выходзіла газета ў пэўны дзень. Мы вам дакладна адказваем – газета ні разу (з часоў Вялікай Айчыннай) не скараціла колькасці нумароў. У выключных выпадках, калі серада або субота прыпадаюць на святочны дзень, выхад пераносіцца на іншы дзень або два нумары аб’ядноўваюцца ў адзін, пра што мы вам загадзя паведамляем на старонках газеты. Таму, калі вы засталіся без “Патрыёта”, – тэлефануйце, будзем разам высвятляць прычыны.
Сюрпрыз чакае нашых чытачоў, якія выпішуць “Патрыёт” на квартал ці паўгоддзе. Дасылайце або прыносьце копіі квітанцый, якія будуць удзельнічаць у розыгрышы прызоў.
А для нашых памочнікаў – паштальёнаў мы зноў прадугледзелі заахвочвальныя прэміі. Іх атрымаюць тыя, хто выпіша па горадзе – не меней 280 экзэмпляраў на месяц, па вясковых аддзяленнях – не меней 50.
Будзем сустракацца і ў новым годзе!
В.КАРАЛЕНКА.



2 комментария по теме “Продолжается подписка на газету «Патрыёт» на 1 полугодие 2012 года. Будьте в курсе событий Ушач и Ушачского района!

  1. А что за призы для читателей будут?

  2. часы настенные, кофе, календарь, кружка и т.д. Разыгрывается 10 призов

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *