Чем привлекает покупателей кафе «Еда. Кофе» в Сорочино?

Общество

Што змянілася ў кафэ “Кава. Ежа” пасля далучэння кропкі грамадскага харчавання да Полацкай нарыхтоўчай канторы? Гэтым мы пацікавіліся, завітаўшы ў вёску Сарочына, дзе за прылаўкам нас сустрэла прадавец Святлана Хвасціёнак (на здымку).

– Па-першае, мы змянілі статус – цяпер лічымся магазінам і таму нам нельга, напрыклад, як раней, прадаваць напоі на разліў. Аднак перакусіць, адпачыць за столікамі, як бачыце, магчыма, у тым ліку і са спіртным – для гэтага зараз у асартыменце з’явіліся бутэлькі гарэлкі, піва, напіткаў малога аб’ёму. Пагрэем смятаннік ці хат-дог – у ларах багаты выбар гатовай выпечкі і паўфабрыкатаў. Дарэчы, сарочынцы ацанілі смак і хуткасць прыгатавання такой прадукцыі і набываюць дамоў цэлымі ўпакоўкамі, а не паштучна, – патлумачыла Святлана Міхайлаўна.

Наогул, значна павялічыўся асартымент кропкі, што літаральна адразу адбілася на выручцы – яна вырасла ўдвая. Гэта адзначае і другі прадавец Таццяна Пятроўна Рубанік. Ранейшым застаўся і зручны графік – з 10 да 22 гадзін без выхадных. Адзінае, па чым сумуюць пастаянныя пакупнікі, дык гэта па ўшацкіх драніках з мясам і танных смачных піражках. А наведваюць прыдарожную кропку пераважна вадзіцелі легкавых аўто і іх пасажыры (фуры спыняюцца рэдка), а таксама мясцовае і навакольнае насельніцтва, у тым ліку і каб адзначыць невялікую сямейную падзею.

Рыхтуючы матэрыял, мы даведаліся пра навіну, якая парадуе не толькі сарочынцаў – з наступнага тыдня дранікі з мясам паступяць як у “Каву. Ежу”, так і буфет бальніцы. Іх у большых аб’ёмах будуць рыхтаваць повары кафэ “Папараць-кветка”.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *