Педагогика — дело семейное! Почти 30 лет в детском саду работает Татьяна Сандюк, по её стопам пошли и дочери Екатерина и Ольга

За амаль тры дзясяткі гадоў работы ў яслях-садзе №4 г.п.Ушачы праз музыкальнага кіраўніка Таццяну Якаў­леўну Сандзюк прайшлі сотні хлопчыкаў і дзяўчынак, з якімі яна развучвала песні, танцы, рыхтавала выступленні да ранішнікаў і святаў. А сёння ўжо яе былыя выхаванцы вядуць у садок сваіх дзетак. За што б ні бралася гэтая жанчына, усё ў яе атрымліваецца […]

Продолжить чтение

Традиционной осенней ярмарки в Ушачах не будет

“Калі сёлета ва Ушачах будуць восеньскія кірмашы?” – запытаўся жыхар вёскі Садкі Аляксандр Пасканенкаў. За адказам мы звярнуліся да намесніка старшыні райвыканкама ­В.Л.ХАМЁНАК. – Восеньскія кірмашы, якія традыцыйна праходзяць у райцэнтры, сёлета арганізоўвацца не будуць, ва ўсялякім разе зараз, каб не спрыяць масаваму скапленню людзей і распаўсюджванню каранавірусу. Аднак гэта не азначае, што ўшачане застануцца […]

Продолжить чтение

Жители деревни Рыбаки теперь ожидают автомагазин в уютной беседке, приобретённой за средства самообложения

Утульная альтанка з’явілася нядаўна ў цэнтры вёскі Рыбакі, дзе спыняецца аўтакрама. Там і раней быў драўляны зацішак, які з гадамі састарэў і ператварыўся ў сметнік. Яго знеслі, высеклі кустоўе і ўстанавілі альтанку з полікарбанату, пад якім не толькі дзве лавачкі, але і стол. Умацоўвалі яе задаволеныя мясцовыя жыхары на чале з пастаянным памочнікам старшыні Кубліцкага […]

Продолжить чтение

Центру культуры нужен режиссёр, лесхозу — вальщик леса, племстанции — зоотехник. Вакансии в Ушачском районе

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з наяўнымі ў раёне вакансіямі. Па інфармацыі аддзела занятасці насельніцтва і сацыяльна-працоўных адносін, на 22 верасня свабодныя месцы былі ў 20 арганізацыях Ушаччыны. Электраманцёра ахоўна-пажарнай сігналізацыі і міліцыянера-кінолага чакаюць у аддзяленні па ахове аб’ектаў у г.п.Ушачы Полацкага аддзела Дэпартамента аховы; намесніка кіраўніка – у аптэцы №65 г.п.Ушачы; кладаўшчыка – ва Ушацкай […]

Продолжить чтение

В Ушачском лесхозе подвели итоги деятельности и поощрили лучшие лесничества и работников

Больш трохсот работнікаў Ушацкага лясгаса штодня спяшаюцца на свае працоўныя месцы, а ў пятніцу большая частка калектыву сабралася разам у зале раённага цэнтра культуры і народнай творчасці з нагоды прафесійнага свята – да Дня работнікаў лесу традыцыйна падводзіліся вынікі работы і гучалі імёны лепшых. “Менавіта вашай працай дасягнуты тыя паказчыкі, якія на сённяшні дзень мае […]

Продолжить чтение

Общий трудовой стаж семейной династии Рахманенко в Ушачском лесхозе составляет 87 лет!

На просьбу аб сустрэчы з журналістамі “раёнкі” Мікалай Алегавіч і Вольга Паўлаўна Рахманенкі адрэагавалі даволі стрымана. Па-першае, людзі яны па натуры сціплыя, а па-другое, цёплым і пагодлівым ранкам серады ляснічы Касарскога лясніцтва і яго памочнік хацелі хутчэй накіравацца на аб’езд зялёных кварталаў. Ды ўсё ж згадзіліся затрымацца, а наша размова, якая пачыналася з сухаватага “А […]

Продолжить чтение

В деревне Азаренки осталось всего пару жителей, одна из них — Галина Азаревич

Каб пералічыць жыхароў вёскі Азаранкі, што ў Жарскім сельсавеце, хопіць з запасам і пальцаў адной рукі. Калі б не мясцовае возера, блізкі лес ды ажыўленая дарога праз вёску, пра гэтую кропку на карце раёна многія б і не ведалі. Адна з тых, хто застаўся ў гэтай ушацкай глыбінцы – Галіна Васільеўна Азарэвіч. “Нават ужо і […]

Продолжить чтение

Ни дня без книги. 35 лет библиотечному делу отдала Татьяна Горбатенко

Як тэатр пачынаецца з вешалкі, так бібліятэка – з абанемента. Менавіта тут наведвальнікі знаёмяцца з храмам кнігі, вызначаюцца з чытацкімі прыярытэтамі. І ад таго, хто суправаджае іх на гэтым шляху, залежыць многае. У цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Е.Лось праблем з гэтым няма – штодня прапагандуе ўшачанам чытанне бібліятэкар з 35-гадовым стажам, даўні аматар кнігі Т.Б.Гарбаценка. […]

Продолжить чтение

Ушачский филиал облпотребобщества поощрит ценными подарками самых активных сдатчиков яблок

Праехаць міма падворка Калітух у Завячэллі не атрымалася – мяхі з яблыкамі стаялі на абочыне дарогі і проста кідаліся ў вочы. А гаспадары – Васіль Уладзіміравіч і Алена Яўгенаўна ўсё падносілі вёдры. “Хутка машына павінна прыйсці, – задаволена паведамілі пенсіянеры з Полацка, якія на бацькоўскай сядзібе праводзяць кожнае лета. – Сад няхай і стары, аднак […]

Продолжить чтение

Ушачский район газоснабжения в числе лучших структурных подразделений «Витебскоблгаза» и образцовых организаций Ушаччины

“А ў нас у кватэры газ!” – хваліліся юныя персанажы знакамітага верша Сяргея Міхалкова. Сёння, канечне, наяўнасцю падобнай выгоды нікога не здзівіш, а вось у 1935-м, калі быў напісаны твор, такой дабротай маглі пахваліцца толькі некаторыя сталічныя жыхары. Зрэшты, блакітнае паліва ў кватэрах тых часоў было штучным і выраблялася на газавых заводах з каменнага вугалю […]

Продолжить чтение

Здесь все условия для развития талантов! Ушачская детская школа искусств отпраздновала новоселье

Дырэктар Ушацкай дзяцічай школы мастацтваў Сяргей Васільевіч Парашкін добра памятае той восеньскі дзень 2016-га, калі на сустрэчу з працоўным калектывам установы завітаў старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь У.П.Андрэйчанка, які наведваў наш рэгіён з рабочым візітам і праводзіў прыём грамадзян. Педагогі і кіраўніцтва раёна звярнуліся да дэпутата з просьбай аб будаўніцтве новага памяшкання для […]

Продолжить чтение