«Чужих» детей на дороге не бывает

Закон - один для всех

З 11 па 21 сакавіка на тэрыторыі Віцебскай вобласці Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць комплекс прафілактычных мерапрыемстваў «Бяспека дзяцей залежыць ад дарослых!» Асноўная яе мэта – не дапусціць ДТЗ з удзелам маленькіх удзельнікаў дарожнага руху.

Засваенне дзецьмі правіл бяспекі і этыкі паводзін у транспарце залежыць у першую чаргу ад прыкладу дарослых. Нельга чакаць, што малыш будзе прышпілены ў салоне аўтамабіля рэменем бяспекі, калі дарослыя яго толькі накідваюць на плячо – як кажуць, «для інспектара».
Даследаванні, праведзеныя ў нашай краіне і за мяжой, пацвярджаюць: смерць можа наступіць пры сутыкненні машын нават пры хуткасці 30 км за гадзіну. Па меры яе павелічэння ўзрастае і верагоднасць атрымання смяротных траўм, якія пры хуткасці больш 90 км за гадзіну становяцца практычна няўхільнымі. Часта можна ўбачыць звыклую карціну: машына рухаецца на вялікай хуткасці, а на заднім сядзенні радасна скача малыш. Або зусім яшчэ немаўля сядзіць на руках у мамы, якая не здолела адмовіць сабе ў звычцы праехацца на пярэднім сядзенні аўтамабіля. Усе гэта нясе значную небяспеку! На жаль, клопат бацькоў-вадзіцеляў аб сваіх маленькіх пасажырах абмяжоўваецца толькі налепкай на заднім шкле «Дзіця ў машыне».

На тэрыторыі Віцебскай вобласці летась было зарэгістравана 43 дарожна-транспартныя здарэнні з удзелам дзяцей, у выніку якіх было паранена 39 і загінула 6 юных удзельнікаў дарожнага руху.

Трэба памятаць, што дзеці да 12 гадоў павінны размяшчацца ў аўтамабілі на заднім крэсле і, у залежнасці ад узросту, быць прышпіленымі рамянямі бяспекі або спецыяльнымі мацаваннямі для малых. Маленькіх дзяцей лепш за ўсё перавозіць лежучы ў спецыяльнай карзіне або седзячы ў крэсле з апорай. Вадзіцелю, у аўтамабілі якога знаходзіцца дзіця, не варта «ліхачыць», абганяць, калі можна абысціся без гэтага.
Дарога не прызнае паняцця «чужыя дзеці», усе мы – дарослыя – у адказе за юных удзельнікаў дарожнага руху, за іх здароўе і жыццё.
Ю.ЖАРНАСЕК,  начальнік ДАІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *