В Ушачах совершено убийство на семейно-бытовой почве

Общество

Трагедыя адбылася на мінулым тыдні ў гарпасёлку. Суботнім вечарам сям’я святкавала з нагоды атрымання сынам, сужыцелем і бацькам трохгадовага малыша зарплаты. Малы і маці пацярпелага ўжо спалі, калі жанчына 1986 года нараджэння нанесла былому рабочаму «Ляснеўшчыны» нажавы ўдар, ад якога ён і памёр, зусім крыху не дажыўшы да свайго 35-годдзя. Супраць жанчыны, якой, дарэчы, пяты месяц цяжарнасці не перашкаджаў ужываць спіртное і курыць, узбуджана крымінальная справа, а сын часова знаходзіцца ў бальніцы. Гэта ўжо другое забойства ў гэтым годзе, якое, як і першае, адбылося на сямейна-бытавой глебе. І як і кожнае другое злачынства ў раёне — яно здзейснена ў стане алкагольнага ап’янення.
А.АНДРОСАЎ, намеснік начальніка РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *