Посиделки нетрезвой компании ушачан закончились трагедией. В результате пожара одна из участниц застолья погибла

Cлужба-101

Кожны пажар – гэта бяда, а калі на іх гінуць людзі – тым больш. Апошні пажар, што адбыўся ў гарпасёлку, папоўніў сумную статыстыку ахвяр яшчэ адным чалавекам, аднак не надта засмуціў тых, хто стаў удзельнікам гэтага надзвычайнага здарэння, якія самі ледзьве не аказаліся на тым свеце.
Сцэнарый падзей таго вечара не новы. Кампанія непрацуючых, тых, у каго кожны пражыты дзень праходзіць у пошуках выпіўкі і непасрэдна ўжыванні спіртнога, сабралася ў доме па вуліцы Гаражнай, які належаў аднаму з сабутэльнікаў. Такім, як вядома, і нагоду шукаць не трэба, а тут у аднаго з іх з’явіліся грошы. Ну чым не свята? На агеньчык трое мужчын паклікалі і яшчэ дзвюх сваіх сябровак. Падчас застолля, якое зацягнулася да самай ночы, кампанія курыла прама ў памяшканні. Пасля пэўнай дозы іх змарыў сон, прачнуліся ж пад раніцу ад паху дыму – дом усе мацней разгараўся. Выбраўшыся на вуліцу, выклікалі выратавальнікаў, па іх прыбыцці праз некалькі хвілін драўляны дом гарэў адкрытым полымем. Пасля ліквідацыі пажару пад канструкцыямі быў знойдзены абгарэлы труп, асобу і пол якога было нават складана ўстанавіць. Аказалася, што ратуючы кожны сам сябе, забыліся пра адну з сябровак, для яе застолле аказалася апошнім…
Агнём знішчаны дах, столевыя перакрыцці, пашкоджаны сцены і маёмасць. Але кампанію гэта “не выбіла з каляіны”, і калі пажар быў поўнасцю патушаны, яны… прадоўжылі застолле ў другой уцалеўшай палове дома.
У жніўні мінулага года супрацоўнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правяралі гэта домаўладанне. Гаспадару было прапанавана ўстанавіць аўтаномны пажарны апавяшчальнік, прывесці ў парадак ацяпляльную печ, усе прысутныя ў доме, якія на той момант былі ў цвярозым стане, праінструктаваны аб выкананні правіл пажарнай бяспекі. Хутчэй за ўсё сказанае прайшло міма вушэй грамадзян.
Кожны з удзельнікаў застолля мог стаць ахвярай агню, а магло здарыцца і так, што замест аднаго трупа на месцы пажару было б іх пяць. Аднак гэта не прымусіла задумацца над сваімі паводзінамі гэтых людзей і спыніцца, яны прадаўжаюць свой прывычны лад жыцця і па-ранейшаму бачаць шчасце толькі ў бутэльцы. На гэты раз ім пашанцавала, але ці пашкадуе іх яшчэ раз лёс і ці дасць яшчэ адзін шанец прачнуцца пасля выпітых бутэлек і выкураных цыгарэт…?
В.КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *