Названы победители районного конкурса «Спасатели глазами детей»

Cлужба-101 Наши дети

“Навучанне асновам бяспекі жыццядзейнасці павінна весціся не толькі з дапамогай урокаў ці лекцый, але і па сродках творчасці”, – лічыць старшы інспектар нагляду і прафілактыкі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргей Пацэйка, які сёлета быў у складзе журы раённага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Выратавальнікі вачыма дзяцей”.

Работы канкурсантаў былі прадстаўлены на спецыяльнай выставе, арганізаванай на базе раённага цэнтра дзяцей і моладзі. Кампетэнтнаму журы вызначыць лідараў было няпроста. І ўсё ж у намінацыі “Малюнак” лепшымі прызнаны работы Арцёма Долгага з Плінскай школы, Данііла Харашкевіча з Кубліцкай і Юліі Пліско з Ільюшынскай. Самыя яскравыя плакаты атрымаліся ў Крысціны Долгай з Арэхаўскай школы, Ірыны Лёля з Ушацкай і Кірыла Войніча з Касарской. Праявілі фантазію, ствараючы ўласнымі рукамі выраб, Аляксей Балаеў з Ушацкай школы, Віталь Гайко з Вяркудскай і Ліза Аўдзеенка з Вялікадолецкай. Выдатныя творчыя здольнасці праявілі пры напісанні вершаў Крысціна Хрэбто з Вяркудскай, Юлія Чыграй з Глыбачанскай, Алёна Асташонак з Арэхаўскай. Аўтарамі лепшых казак аказаліся Валерыя Арэх з Кубліцкай школы і Вікторыя Пячура з Глыбачанскай. Дарэчы, Віка заняла першае месца яшчэ і ў намінацыі “Апавяданне”. Работы пераможцаў накіраваны ў Віцебск для далейшага ўдзелу ў абласным этапе агляду-конкурсу.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *