Не спеши, а то успеешь!

Закон - один для всех

Зусім нядаўна каля вёскі Бабінічы Аршанскага раёна адбылося жудаснае дарожна-транспартнае здарэнне: у выніку лабавога сутыкнення аўтамабіляў «Опель» і «Мерседэс» загінула 9 чалавек і 10 было паранена. Адной з прычын трагедыі стала перавышэнне хуткасці руху.

Кожныя суткі знаходзіцца дастатковая колькасць ліхачоў, якія рызыкуюць папоўніць зводку трагедый на дарозе. З пачатку бягучага года супрацоўнікамі Дзяржаўтаінспекцыі на тэрыторыі Віцебскай вобласці да адміністрацыйнай адказнасці за перавышэнне хуткаснага рэжыму прыцягнута больш за 16 тысяч чалавек. Па віне ліхачоў адбылося 16 здарэнняў, ёсць пацярпелыя і ахвяры.
У Чашніцкім раёне вадзіцель трактара не толькі няправільна выбраў хуткасць руху, але яшчэ і пасадзіў у прычэп свайго прыяцеля. Апошні не ўтрымаўся і зваліўся адтуль, прычыніўшы сабе цялесныя пашкоджанні.
Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што вадзіцель павінен улічваць абмежаванні хуткасці, устаноўленыя Правіламі дарожнага руху, асаблівасці і стан транспартнага сродку, дарожныя, метэаралагічныя ўмовы і іншыя фактары, якія ўплываюць на бачнасць дарогі. У населеных пунктах дазваляецца рух транспартных сродкаў з хуткасцю не больш за 60 км/г, у жылых і пешаходных зонах — не больш за 20 км/г. Па-за населенымі пунктамі дазваляецца рух з наступнай хуткасцю: легкавым, а таксама грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай не больш за 3,5 тоны на аўтамагістралях — не больш за 110 км/г, на астатніх дарогах — не больш за 90 км/г; аўтобусам і матацыклам — не больш за 90 км/г; аўтобусам, легкавым і грузавым аўтамабілям пры іх руху з прычэпам, грузавым аўтамабілям з тэхнічна дапушчальнай агульнай масай больш 3,5 тоны на аўтамагістралях не больш за 90 км/г, на астатніх дарогах — не больш за 70 км/г.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, будзьце асцярожнымі, беражыце сябе і тых, хто знаходзіцца побач!
А.ЛІСОЎСКІ, старшы дзяржаўтаінспектар.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *