Сомнительное «творчество»

Закон - один для всех

Студэнт аднаго з прафтэхвучылішчаў Светлагорска ўмудрыўся вырабляць 20-тысячныя купюры, нават не маючы ўласнай камп’ютарнай тэхнікі, а ў якасці збытчыкаў падманным шляхам далучыў у злачынны бізнес сваіх равеснікаў. У Любані затрыманы трое раней судзімых мясцовых жыхароў, у якіх выяўлена і канфіскавана 1700 падробленых банкнот наміналам 20 тысяч рублёў на суму 34 мільёны. Указаныя фальшыўкі збываліся ў гандлёвых арганізацыях Мінска і Мінскай вобласці. Фальшываманетчыкі прыгавораны да 7 і 4 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.
Выраб грошай патрабуе ведання многіх спецыяльнасцей. Шырокавядомы “кароль фальшываманетчыкаў” Віктар Баранаў у савецкія часы вельмі якасна зрабіў 25-рублёвую купюру. 17 гадоў ён эксперыментаваў з фарбамі, вырабляў клішэ, працаваў над пячатнай машынай, вывучаючы тэхналогію вытворчасці, знаёмячыся са спецлітаратурай у бібліятэках. Ужо праз 2 гады супрацоўнікі міліцыі затрымалі “вынаходніка” з палічным, суд прыгаварыў яго да 12 гадоў пазбаўлення волі. Па тым часе такі прыгавор быў вельмі мяккім: па савецкім заканадаўстве фальшываманетчыку пагражала пакаранне смерцю, паколькі злачынства прыраўноўвалася да здрады радзіме.
Па сённяшні дзень падробка грашовых знакаў ва ўсіх дзяржавах свету караецца вельмі жорстка. Напрыклад, у ЗША асобы, якія займаюцца вырабам і збытам падробак, могуць сесці ў турму на 15 гадоў або атрымаць штраф у 5 тысяч долараў. У Даніі за падобнае правапарушэнне прадугледжана пакаранне ў выглядзе арышту да 12 гадоў, у Бельгіі – катаржныя работы тэрмінам ад 15 да 20 гадоў. У Японіі асоб, вінаватых у падробцы іен, прыгаворваюць да пажыццёвай катаргі. У Беларусі крымінальная адказнасць за выраб, захоўванне з мэтай збыту або збыт фальшывых грашовых знакаў прадугледжана згодна з артыкулам 221 Крымінальнага кодэкса ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін ад 2 да 5 гадоў або пазбаўлення волі ад 2 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без яе.
Калі падазроная купюра аказалася ў вашым кашальку, не бойцеся звярнуцца ў міліцыю. Своечасова атрыманая інфармацыя дапаможа ўстанавіць “аўтара” фальшыўкі і раскрыць цяжкае злачынства. Калі ж вы паспрабуеце ёй расплаціцца, то самі станеце парушальнікам закону, а вас як збытчыка прыцягнуць да адказнасці.
Д.ЖАЎРАНАК, старшы
оперупаўнаважаны Ушацкага РАУС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *