Охота по правилам

Мир увлечений Официально

З 1 па 31 студзеня на працягу сутак дазволена паляванне на аленя высакароднага, лань еўрапейскую, аленя плямістага — дарослых самцоў і селекцыйнай жывёлы любога полу і ўзросту. З 1 студзеня па 30 красавіка на працягу сутак дазволена паляванне на дарослых самцоў кабана і маладняку да 2 гадоў любога полу.

Дазволены спосаб палявання — з засады з вышак. Паляўнічая вышка — гэта любое спецыяльна прызначанае для палявання збудаванне (стацыянарнае або пераноснае), дзе паляўнічы, знаходзячыся ў засадзе, размяшчаецца на вышыні не ніжэй 2 метраў над узроўнем зямлі. Месцы ўстаноўкі стацыянарных вышак вызначае карыстальнік паляўнічых угоддзяў (у лясным фондзе — па ўзгадненні з арганізацыяй, якая вядзе лясную гаспадарку). Месцы ўстаноўкі пераносных вышак вызначае кіраўнік палявання. Пасля выстралу кіраўнік палявання (з паляўнічым або без яго) павінен праверыць вынікі стральбы. Пры гэтым можна знаходзіцца з расчахлёнай заражанай паляўнічай зброяй на адлегласці не больш 300 метраў ад вышкі. Без кіраўніка палявання паляўнічы не мае права пакідаць вышку з расчахлёнай паляўнічай зброяй. Пры ўстанаўленні ранення жывёлы кіраўніком палявання робіцца адпаведная адзнака ў разавым дазволе на здабычу паляўнічай жывёлы, і далейшыя дзеянні па даборы падранка ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з правіламі. Дазволены спосаб палявання ў гэтым выпадку — з падыходу, у тым ліку з лягавымі, тэр’ерамі, таксамі і сабакамі іншых парод, якія маюць дыплом па крывяным следзе.

Нагадваем, што ў дзяржаўнай інспекцыі кругласутачна працуе «тэлефон даверу» 4-36-85, па якім можна паведаміць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства.

М.ПАСАХ, намеснік начальніка Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнаг і расліннага свету.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *