Накануне празднования Дня Конституции Республики Беларусь паспорта получили юные граждане Ушачского района

Образование и молодежь Официально

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь прынята Вярхоўным Саветам 15 сакавіка 1994 года. Гэта была пятая па ліку Канстытуцыя ў гісторыі Беларусі (раней Канстытуцыі БССР прымаліся ў 1919, 1927, 1937, 1978 гадах). Канстытуцыя 1994 года абвясціла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай.

Па добрай традыцыі напярэдадні і ў Дзень Канстытуцыі грамадскае аб’яднанне БРСМ праводзіць усебеларускую патрыятычную акцыю “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь”. У яе рамках сярод шматлікіх мерапрыемстваў вылучаецца, бадай, самае памятнае для юнакоў і дзяўчат, якім толькі-толькі споўнілася 14 гадоў. Ва ўрачыстай абстаноўцы, у прысутнасці мясцовага кіраўніцтва, ветэранаў вайны і працы ім уручаюць самы галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

Не стаў выключэннем і бягучы год. Учора ў зале раённага Дома культуры сабраліся прадстаўнікі школ Ушаччыны, якія нядаўна дасягнулі названага ўзросту. Галоўны дакумент краіны юнакам і дзяўчатам уручылі намеснік старшыні райвыканкама Наталля Мікалаеўна Марковіч і старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі Ушацкага РАУС Яўген Яўгенавіч Сынкоў. З рук спецыяліста аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Надзеі Іванаўны Гардзіёнак вучні атрымалі памятныя кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь”.

– Вельмі сімвалічна, што менавіта сёння, напярэдадні Дня Канстытуцыі, вы атрымалі пашпарты, – сказала, звяртаючыся да школьнікаў, Наталля Мікалаеўна. – Гэта важная веха ў фарміраванні светапогляду маладога чалавека. Шчыра віншую вас з такой адметнай падзеяй у жыцці, з тым, што вы сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Наша дзяржава стварае ўсе ўмовы для рэалізацыі патэнцыялу кожнай асобы. Старанна вучыцеся, атрымлівайце добрую адукацыю і памятайце: Бацькаўшчына – галоўнае, што ёсць у чалавека.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *