Основными причинами выдачи больничных листов в Ушачской ЦРБ в прошлом году были бытовой травматизм, острые респираторные и онкологические заболевания

Выясняем ситуацию Демография

Надрукаваўшы сумныя “пераможныя” месцы сярод арганізацый па колькасці бальнічных лістоў за мінулы год, мы атрымалі шмат водгукаў – матэрыял выклікаў рэзананс. Нашы чытачы не толькі прачыталі, што самая вялікая колькасць прагулаў па ўважлівых прычынах у аўтабазе райспажыўтаварыства, Арэхаўскай і Ушацкай школах, усёй сістэме райспажыўтаварыства, райаграсэрвісе, агароднінасушыльным заводзе, але і пачалі рабіць свае высновы. Самая распаўсюджаная з іх – што на гэта ўплываюць пераважна захворванні з вельмі працяглымі тэрмінамі выздараўлення: анкалогіяй і траўматызмам.

Да загадчыцы паліклінікі Вольгі Аляксееўны Шаўчэнкі мы звярнуліся за кампетэнтным адказам. Каб расшыфраваць коды захворванняў па трох “флагманах” бальнічных лістоў, быў выдзелены асобны спецыяліст. І высветлілася, што зусім не анкалогія больш за ўсё адрывае ад працы нашых работнікаў.

На першым месцы па бальнічных Ушацкай школы ў мінулым годзе значыцца траўматызм, на другім – вострыя рэспіраторныя захворванні і на трэцім – догляд за хворым дзіцяці. Таксама траўматызм на першым месцы ў аўтабазе райспажыўтаварыства, на другім – анкалогія і на трэцім – вострыя рэспіраторныя. Менавіта па іх (прастудзе і грыпе) было выдадзена больш за ўсё бальнічных лістоў работнікам Арэхаўскай школы, на другім месцы – догляд за хворым дзіцяці, на трэцім – траўматызм. Дарэчы, калі б асобна прааналізаваць прычыны захворванняў дзяцей, то таксама на першым месцы аказаліся б прастудныя захворванні.

Як бачым, траўматызм і вострыя рэспіраторныя захворванні лідзіруюць па ўсіх арганізацыях. А гэта азначае, што страты працаздольнасці магло б і не быць зусім, бо першае і другое мы ў стане папярэдзіць. Калі зробім прышчэпкі, будзем загартоўваць арганізм, станем больш прадбачлівымі і беражлівымі да сябе, паколькі траўмы таксама атрымліваем часцей за ўсё па ўласнай віне і таму, што няма практычных навыкаў па папярэджанні сітуацыі. Бо нават паслізнуўшыся ў галалёд, можна нічога не зламаць, калі ведаць, як правільна падаць.

Дарэчы, аналіз прычын атрымання бальнічных лістоў можа і трэба зрабіць любой арганізацыі. Каб прызадумацца і падлічыць, што лепш – набыць абанемент у трэнажорную залу ці аплачваць бальнічныя лісты і шукаць замену захварэўшым.

В.КАРАЛЕНКА



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *