График и правила проведения технического осмотра техники, которая находится в личном пользовании населения Ушачского района

Общество

Сёлета тэхагляд тэхнікі, якая знаходзіцца ў асабістым карыстанні жыхароў раёна пройдзе 3 мая па наступным графіку: 9.00 – Глыбачанскі, 10.00 – Вяркудскі, 11.00 – Сарочынскі, 12.00 – Жарскі, 13.00 – Вялікадолецкі, 14.00 – Кубліцкі, 15.00 – Ушацкі сельсавет і г.п.Ушачы.

Патрабаванні да яго праходжання нічым не адрозніваюцца ад тых, што прымяняюцца да тэхнікі арганізацый і прадпрыемстваў. Прадстаўленыя да тэхагляду ўласныя трактары павінны быць чыстымі, мець спраўную тармазную сістэму, светлавыя прыборы і сігналізацыю, пафарбаваны дзяржаўны знак, прыдатную да эксплуатацыі гуму колаў. У транспартным сродку неабходна мець вогнетушыцель, знак аварыйнага прыпынку і медыцынскую аптэчку. Светлавой сігналізацыяй, дзяржаўным нумарным знакам і яго падсветкай павінен быць абсталяваны прычэп. Гаспадары тэхнікі прад’яўляюць пашпарт, пасведчанне трактарыста-машыніста з адзнакамі на права кіравання дадзенай катэгорыяй машын, тэхнічны пашпарт, медыцынскую даведку і страхоўку.

За правядзенне тэхагляду трактара неабходна заплаціць 0,2, прычэпа – 0,1 базавай велічыні. Сродкі пералічваюцца на разліковы рахунак №3600328001931, код плацяжу – 03002. Калі транспартны сродак не прайшоў тэхагляд, пры кожным паўторным яго праходжанні плата бярэцца зноў. У выпадках, калі тэхніка не падрыхтавана або знаходзіцца на працяглым захоўванні, уладальнік падае ў інспекцыю Дзяржтэхнагляда заяву аб пераносе тэхагляду з тэхпашпартам на транспарт. Пасля ўхілення няспраўнасці ці зняцця з захоўвання тэхніка прадстаўляецца на агляд.

За несвоечасовую рэгістрацыю, перарэгістрацыю, непрадстаўленне тэхнікі на агляд ва ўстаноўлены тэрмін без уважлівых прычын, а таксама за кіраванне транспартным сродкам, які не быў зарэгістраваны або не прайшоў тэхагляд, на вадзіцеля накладаецца штраф у памеры 2 базавых велічынь.

І.ПУХАЛЬСКІ, начальнік Ушацкай раённай інспекцыі Дзяржтэхнагляду.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *