Итоги работы за прошлый год, соцгарантии, оздоровление, поддержка молодежи и пенсионеров. Какие еще темы обсуждали на заседании Совета районного объединения профсоюзов?

Общество

Вынікі работы за мінулы год, сацыяльныя гарантыі, аздараўленне, падтрымка моладзі і пенсіянераў – гэтыя і іншыя тэмы абмяркоўвалі на пасяджэнні савета раённага аб’яднання прафсаюзаў. Удзел у ім прыняў намеснік старшыні абласнога аб’яднання прафсаюзаў Віктар Міхайлавіч Лугаўцоў.

М.Харэвіч, Н.Марковіч, Н.Федарэнка, Н.Круцёнак.

Колькі членаў прафсаюзаў

На Ушаччыне дзейнічае 12 галіновых прафсаюзаў, 58 пярвічак, у якіх налічваецца 3095 чалавек. Самымі шматколькаснымі з’яўляюцца пярвічкі Ушацкага філіяла аблспажыўтаварыства і райбальніцы – 482 і 325 членаў адпаведна, а ў 28-мі – да 25 чалавек. Нізкі ахоп членствам у пярвічках філіяла “Ушацкі” і ўчастка “Хадакова” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт”, ТАА “Твестуба ПРО” – не больш 66,5%, а блізкім да 100% могуць пахваліцца пярвічкі сферы адукацыі і культуры. Вядзецца работа па стварэнні новых пярвічак, летась яны зарэгістраваны ва УП “Сафійскія дары”, аддзеле прымусовага выканання, прыватным прадпрыемстве “Тэхнакрас”, упраўленні капітальнага будаўніцтва, сёлета – ТАА “Сарочына-Агра”. Падтрымку і сацыяльныя гарантыі праз калектыўныя дагаворы атрымліваюць больш трох тысяч працуючых і 200 пенсіянераў, якія засталіся ў прафсаюзах пасля выхаду на заслужаны адпачынак.

Маніторынг цэн

Увесь 2022 год прафсаюзы кантралявалі цэнавую сітуацыю на спажывецкім рынку, а ў выпадку павышэння коштаў, адсутнасці асобных тавараў на прылаўках інфармавалі дзяржорганы. Для недапушчэння неабгрунтаванага росту цэн вядзецца штомесячны маніторынг цэнаўтварэння ў разрэзе магазінаў “Еўраопт” і “Дабраном”. Старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў М.А.Шаўчэнка сумесна з грамадскімі інспектарамі праводзіць маніторынгі па вывучэнні сацыяльна-эканамічнага становішча прадпрыемстваў, пытаннях аплаты працы, унутрыпрафсаюзнай дысцыпліны.

В.Шах, М.Шаўчэнка.

Заўсёды ў гушчыні падзей

Пасадка алей, добраўпарадкаванне дзіцячых пляцовак, дабрачынныя мерапрыемствы, ушанаванне перадавікоў, турзлёты і спартакіяды, аўтапрабегі, дыялогавыя пляцоўкі і круглыя сталы – ніводнае мерапрыемства ў раёне не абыходзіцца без удзелу прафсаюзаў. Гэта падкрэсліла і старшыня раённага Савета дэпутатаў Н.М.Марковіч: “Хачу падзякаваць Марыі Аляксееўне і актыву прафсаюзаў раёна за вялікую грамадскую работу. Вы не заставаліся ў баку ні ад адной важнай падзеі ў краіне і раёне”. Былі названы і пярвічкі, якія праяўляюць найбольшую ініцыятыву ў правядзенні мерапрыемстваў – райбальніцы, лясгаса, Ушацкага філіяла, цэнтра банкаўскіх паслуг №237, райвыканкама, ТЦСАН.

Адпраўляйце калег у санаторыі!

За мінулы год у санаторыях ФПБ аздаравілася 74 члены прафсаюза. Станоўчы прыклад у гэтым паказвае раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, пярвічка ЦРБ. Тут варта прывесці словы В.М.Лугаўцова: “Арганізм кожнага з нас зношваецца, і каб аднавіцца, чалавеку патрэбны адпачынак і аздараўленне. Адпраўляйце сваіх калег у санаторыі! Не для плана, а для здароўя”. Гэтак жа трэба перагледзець і выкананне турыстычных паказчыкаў пярвічак – сумесныя калектыўныя паездкі згуртоўваюць людзей і ўздымаюць настрой.

І.Цітова.

Якія пярвічкі лепшыя?

Па традыцыі падвядзенне вынікаў работы не абыходзіцца без урачыстых момантаў. Ганаровымі граматамі райсавета за плённую работу адзначаны пярвічныя арганізацыі райбальніцы (старшыня М.Г.Харэвіч), ДРБУ-105 (Н.М.Круцёнак), дзіцячага сада №3 (Н.В.Федарэнка). У раённым аглядзе-конкурсе на лепшую прафсаюзную арганізацыю лаўры пераможцы дасталіся пярвічцы лясгаса (старшыня В.В.Шах), другое месца – у ДРБУ-105, трэцяе – дзіцячага сада №4 (Т.Я.Сандзюк). 10 пярвічак прэтэндавалі на перамогу ў аглядзе-конкурсе на лепшы інфармацыйны стэнд у арганізацыі. Лаўры зноў дасталіся пярвічцы райбальніцы, другое і трэцяе месцы занялі прафсаюзныя арганізацыі Ушацкай школы (І.Г.Цітова) і СДЮШАР (С.М.Фядосенка).

В.М.Лугаўцоў падзякаваў раённым уладам за падтрымку прафсаюзаў і ўручыў Н.М.Марковіч Падзяку прэзідыума савета абласнога аб’яднання прафсаюзаў.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *