На прошедших учениях заинтересованные службы Ушачского района продемонстрировали слаженность оперативность действий по ликвидации чрезвычайных ситуаций

Официально

У выніку ўраганнага ветру і багатага выпадзення асадкаў на аўтадарозе Ушачы-Завячэлле ў 3,8 км ад райцэнтра ўтварыліся завалы. Аб узнікненні надзвычайнай сітуацыі грамадзяне даведаліся па ўключаных гуках сірэн. Дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання РАНС тэрмінова праінфармаваў аб здарэнні ўсе дзяжурныя сілы раёна, якія ў адпаведнасці з планам абароны насельніцтва і тэрыторыі ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару прыцягваюцца на ліквідацыю іх наступстваў.

Ужо праз некалькі хвілін аўтамабільны рух на небяспечным участку дарогі сіламі Дзяржаўтаінспекцыі быў перакрыты. Супрацоўнікі раёна электрычных сетак праверылі лініі электраперадач на наяўнасць у іх парываў. Такую ж работу па сваёй сферы правялі сувязісты. На шчасце, нікому не спатрэбілася дапамога медыкаў, якія прыбылі на месца здарэння аднымі з першых. А работнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях, лясгаса і жыллёва-камунальнай гаспадаркі адразу ж узяліся за разбор завалу – менш чым праз дваццаць хвілін паваленыя дрэвы былі ўбраны з дарогі. Апошні лоск навёў тут грэйдар ДРБУ-105.

Менавіта так, дакладна, зладжана, а галоўнае – аператыўна павінны дзейнічаць арганізацыі падчас надзвычайных сітуацый. Каб праверыць, наколькі гатовы да іх сілы Ушацкага раённага звяна дзяржаўнай сістэмы папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны, на гэтым тыдні праведзены тактыка-спецыяльныя вучэнні. Канечне, ураганны вецер і моцны дождж, якія абрушыліся на Ушаччыну, – толькі легенда. Тым не менш, усе службы дзейнічалі граматна, зладжана, аператыўна.

– Зразумела, што для работнікаў РАНС гэта свайго роду штатная сітуацыя, – адзначыў, падводзячы вынікі вучэнняў, намеснік старшыні райвыканкама, кіраўнік мабільнай аператыўнай групы камісіі па надзвычайных сітуацыях Мікалай Іванавіч Бухалка. – Для астатніх жа – своеасаблівая праверка на вынослівасць. Прыемна, што работнікі ўсіх службаў удала справіліся з пастаўленымі задачамі. А значыць, можна з упэўненасцю сказаць: у выпадку ўзнікнення рэальнай надзвычайнай сітуацыі на варту бяспекі ўшачан прыйдуць сапраўдныя прафесіяналы.

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *