В г.п.Ушачи активно ведётся строительство физкультурно-оздоровительного комплекса

Выясняем ситуацию

Першая металічная апора на ўзводзімым фізкультурна-аздараўленчым комплексе з’явілася ў апошні дзень ліпеня. Пятага верасня ўжо можна было ўявіць памеры аздараўленчага аб’екта, ну а зараз ён выглядае вось так. Металічны каркас зманціраваны і з кожным днём узрастае цагляная кладка будучых раздзявалак ды калідораў. Спецыяльна надрукавалі гэтыя здымкі, каб падкрэсліць, як хутка працуюць будаўнікі — а гэта пераважна работнікі ПМК-48 горада Глыбокае, хоць будзе на аб’екце і сцяна ўшацкіх «пээмкоўцаў». Прычым, работы не спыняюцца нават пры замінках фінансавання, так, глыбачане авансам выканалі іх каля трох мільярдаў, якія, дарэчы, праплачаны і выдзелены сродкі на далейшыя работы. А сёлета плануецца накрыць ніжні слой даху і надзець на метал бакавыя панелі, ФАК атрымае завершаны контур. Хоць на заканчэнне будаўніцтва комплексу патрэбны яшчэ 67 мільярдаў — гэта ўсе ўнутраныя работы, закладка басейна, ды і сцены з дахам сёлета мяркуюцца толькі ў чарнавым варыянце.

Хоць комплекс і недабудаваны, а ўжо выдатна праглядаецца з розных кропак Ушачы: Віцебскай, Камсамольскай, Калінінскай, жыхарам гэтых мікрараёнаў наогул будзе зручна займацца аздараўленнем. І застаецца толькі пажадаць, каб аб’ект, які стане і ўпрыгожаннем райцэнтра і самым любімым месцам ушачан незалежна ад узросту, хутчэй быў здадзены.

В.КАРАЛЕНКА.



2 комментария по теме “В г.п.Ушачи активно ведётся строительство физкультурно-оздоровительного комплекса

  1. Сначала надо было построить комплекс, а потом — суд! Всё у нас поставлено с ног на голову!

  2. Спартыўны комплекс, басейн — справа добрая. Іншае пытаньне, як тое будзе рэалізаванае. Для прыкладу, адмыслоўцам вядома, што наяўнасьць басейна вымагае усталяваньня магутнай і якаснай сістэмы вентыляцыі з рэкуперацыяй цяпла і аўтаматычнай рэгуліроўкай вільготнасьці. Было б цікава пачытаць, што там напраектавалі праектыроўшчыкі, якое абсталяваньне заклалі, якія матэрыялы, тэхналогіі будуць выкарыстоўвацца. Няўжо рэдакцыі не надакучыла пісаць артыкулы на узроўні школьнай насьценгазеты? Ці гэтак складана зьняць трубку і патэлефанаваць на Віцебскграмадзянпраект, будаўнікам, пацікавіцца што ды як.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *