О трудовых вакансиях, особенностях регистрации безработных и других актуальных вопросах занятости населения интервью с начальником отдела управления по труду, занятости и социальной защите Ушачского райисполкома И.Л.Дуник

Выясняем ситуацию Калейдоскоп Официально

На адной з апошніх нарад Прэзідэнт краіны А.Р.Лукашэнка зноў падняў праблему афіцыйна непрацуючых беларусаў. Іх, па агучаных даных, у нас каля 500 тысяч. Урад павінен да 1 студзеня 2015 года прадумаць, як гэтую праблему выкараніць. Але ўнутранае адчуванне многіх ужо зараз прымусіла ўзяцца за пошукі легальнай работы. Пра вакансіі, якія ёсць ва Ушацкім раёне, асаблівасці рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага і іншыя актуальныя зараз тэмы наша гутарка з начальнікам аддзела сацыяльна-працоўных адносін і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама І.Л.ДУНІК:

— Ірына Леанідаўна, якія вакансіі зараз ёсць у раёне для пакуль не занятых грамадзян?

— На 10 лістапада бягучага года актуальнымі вакансіямі былі: у сельскай гаспадарцы — галоўны інжынер, галоўны заатэхнік, заатэхнік, галоўны аграном, аграном, ветэрынарны ўрач, ветэрынарны фельчар, жывёлавод, аператар машыннага даення, трактарыст; у лясной гаспадарцы — лесаруб, ляснік, трактарыст. Дарэчы, звесткі аб свабодным працоўных месцах штодзень размяшчаюцца на Рэспубліканскім сайце вакансій. Падрабязную інфармацыю можна атрымаць таксама, звярнуўшыся ў аддзел сацыяльна-працоўных адносін і занятасці (кабінет 50 Дома Саветаў — г.п. Ушачы, вул. Ленінская, 12) або па тэлефоне 2-78-57.

— Калі спецыяліст не можа ў дзень звароту дапамагчы чалавеку з працаўладкаваннем, то ён прапануе рэгістрацыю ў якасці беспрацоўнага?

— Канечне. Такой рэгістрацыі падлягаюць працаздольныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у нашай краіне, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства са статусам бежанца ў Беларусі, і якія не маюць работы і заробку. Рэгістрацыя грамадзян у якасці беспрацоўных ажыццяўляецца па іх месцы жыхарства ў дзень звароту пры прадастаўленні наступных дакументаў: пашпарта ці іншага дакумента, які пацвярджае асобу, працоўнай кніжкі (пры яе наяўнасці), дакументаў аб адукацыі і навучанні, дэкларацыі аб даходах.

— Хто не можа прэтэндаваць на рэгістрацыю ў якасці беспрацоўнага?

— Занятыя грамадзяне, а таксама тыя, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту; атрымліваюць пенсію па ўзросце, за выслугу гадоў або прафесійную пенсію; па прыгаворы суда адбываюць пакаранне ў выглядзе папраўчых работ, арышту, абмежавання волі, пазбаўлення волі або пажыццёвага заключэння; праходзяць курс лячэння ў лячэбна-працоўных прафілакторыях Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь; прадаставілі дакументы з ілжывымі звесткамі; навучаліся за сродкі рэспубліканскага, мясцовага бюджэтаў і адмовіліся ад размеркавання або не цалкам адпрацавалі вызначаны заканадаўствам тэрмін. Варта адзначыць, што ўсім гэтым катэгорыям грамадзян прапануецца рэгістрацыя ў якасці звярнуўшыхся са садзейнічаннем у працаўладкаванні — і ім таксама аказваецца дапамога ў пошуку работы.

— Як ідуць справы з працаўладкаваннем людзей з абмежаванымі магчымасцямі?

Штогод устанаўліваецца браня для прыёму на работу асобных катэгорый грамадзян. У 2014 годзе ва ўпраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама для аказання садзейнічання ў працаўладкаванні звярнулася чацвёра інвалідаў трэцяй групы — усе былі працаўладкаваны.

— Што рабіць, калі ёсць вакансія, але неабходных для пачатку або аднаўлення працоўнай дзейнасці прафесійных ведаў, уменняў, навыкаў у беспрацоўнага грамадзяніна не хапае?

— Гэта таксама не праблема: можна прайсці спецыяльнае прафесійнае навучанне (яго тэрмін не перавышае 12 месяцаў) па накіраванні службы занятасці насельніцтва. Падчас вучобы чалавеку выплачваецца стыпендыя, прадастаўляецца жыллё. На сённяшні дзень накіраванне на прафесійнае навучанне праводзіцца па наступных прафесіях: бухгалтарскі ўлік, вадзіцель катэгорыі «В, С», вадзіцель аўтамабіля катэгорыі «С», «Д», «Е», муляр, муляр-пячнік, кладаўшчык (з веданнем 1С:Бухгалтэрыя), маляр-тынкоўшчык, маляр-тынкоўшчык-абліцоўшчык-плітачнік, майстар па манікюры, педыкюры, машыніст кацельні, крана, тынкоўшчык-плітачнік, аператар ПЭВМ, афіцыянт, парыкмахер, пячнік, повар, повар-кандытар, прадавец, прадпрымальнік, станочнік дрэваапрацоўчых станкоў, сакратар-машыністка, слесар па рамонце аўтамабіляў, столяр-цясляр, электрагазазваршчык, электраманцёр і інш. Графікі і поўны пералік прафесій, па якіх праводзіцца навучанне, можна знайсці на стэндах аддзела занятасці. Больш падрабязная інфармацыя па тэлефоне: 2-73-51.

Як бачыце, працаўладкавацца можа літаральна кожны — было б жаданне!

К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



1 комментарий по теме “О трудовых вакансиях, особенностях регистрации безработных и других актуальных вопросах занятости населения интервью с начальником отдела управления по труду, занятости и социальной защите Ушачского райисполкома И.Л.Дуник

  1. А почему не озвучили заработные платы для этих специальностей?

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *