Председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Павлович Андрейченко провёл очередной приём граждан в Ушачах

Зваротная сувязь

Перш чым пачаць прыём грамадзян нашага раёна Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэпутат ад Докшыцкай выбарчай акругі №22 Уладзімір Паўлавіч Андрэйчанка пацікавіўся ў старшыні райвыканкама В.В.Родзіча, як выконваюцца абяцанні, што былі дадзены ўшачанам падчас папярэдніх прыёмаў. Дакладней, тыя іх аспекты, што залежалі ад раённых улад, ведамасных службаў, бо частку справы, якая знаходзіцца ў яго асабістай кампетэнцыі, наш дэпутат выконвае заўсёды. А яшчэ дасканала ўнікае ў кожнае пытанне, з якім прыходзіць на прыём заяўнік. Вось і працоўны канфлікт, аб якім расказаў былы вадзіцель участка г.п.Ушачы філіяла АТП №6 г.Наваполацка А.Р.Якубёнак, прааналізаваў як з пункту гледжання работніка, з якім без бачных прычын не быў працягнуты працоўны дагавор, так і з боку адміністрацыі, якую не папракнеш у парушэнні заканадаўства. А вось заўвагу Алега Рыгоравіча наконт таго, што кантрактная сістэма робіць працаўніка неабароненым, палічыў спрэчнай: “За тыя гады, што праводжу прыёмы ў якасці дэпутата, гэта першы зварот па падобным пытанні”. Увогуле ж адносіны кіраўнікоў і работнікаў спакон вякоў былі няпростымі. І трэба старацца захоўваць парытэт: не закрываць вочы на несправядлівыя, а тым больш незаконныя дзеянні адміністрацыі, але і не правакаваць канфлікты. Ну а функцыі абароны правоў работнікаў павінны выконваць прафсаюзы, камісіі па працоўных спрэчках – іншая справа, што не ўсе пытанні з’яўляюцца вырашальнымі, асабліва калі іх сутнасць ляжыць у маральнай плоскасці.

Складаным, неадназначным было і пытанне, з якім прыйшоў на прыём пенсіянер А.Я.Кухта. Гэтага чалавека, які заўсёды вылучаўся актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, непакоіць перспектыва аб’яднання “ААТ “Агра-Селішча” і КУСГП “Кублічы” ў адно сельгаспрадпрыемства, а дакладней, хвалюе будучыня роднага аграгарадка ў тым выпадку, калі ён страціць статус цэнтра гаспадаркі. Уладзімір Паўлавіч заўважыў, што ўзбуйненне прадпрыемстваў – аб’ектыўны пра­цэс, характэрны не толькі для Ушацкага раёна. У большасці выпадкаў яно прыводзіць да станоўчых вынікаў: гэта бачна па прыкладах КУСГП “Вялікадолецкае” і ААТ “Ільюшынскі”. Як адзначыў В.В.Родзіч, пры прыняцці рашэння аб цэнтры новай гаспадаркі галоўным крытэрыем будзе эканамічная эфектыўнасць. Асноўныя плюсы Селішча – размяшчэнне на буйной трасе і сканцэнтраванасць у адной мясцовасці жывёлагадоўчых аб’ектаў, ступень мадэрнізацыі якіх, прынамсі, значна вышэйшая за кубліцкія, а гэта вельмі важна, бо 80 працэнтаў прадукцыі гаспадарак дае менавіта жывёлагадоўчая галіна. На карысць жа Кубліч гаворыць развітая інфраструктура аграгарадка, таму ўсе крытэрыі будуць уважліва ацэньвацца перад прыняццем канчатковага рашэння, якое будзе агучана не раней жніўня-верасня бягучага года.

Прыемным момантам прыёму сталі словы ўдзячнасці ў адрас нашага дэпутата і раённай улады, выказаныя Ядвігай Баляславаўнай Арлоўскай ад імя жыхароў Полацкага завулка і прылеглага мікрараёна, дзе нядаўна пачаў функцыянаваць водаправод. “Дзякуй за цудоўную чыстую вадзічку! За тое, што нам не трэба цяпер цягаць цяжкія вёдры ў гару, што можам нават карыстацца пральнымі машынамі – яшчэ нядаўна гэта было неажыццявімай марай!” – не хавала эмоцый пажылая жанчына. І сапраўды, гэты аддалены раён гарпасёлка быў абдзелены выгодамі, але водаправод – толькі першы крок па яго добраўпарадкаванні, у перспектыве запланавана газіфікацыя і асфальтаванне дарогі.

Наталля БАГДАНОВІЧ.



1 комментарий по теме “Председатель Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Владимир Павлович Андрейченко провёл очередной приём граждан в Ушачах

  1. Раз уж тут прозвучала фраза про асфальтирование улиц, расскажите, пожалуйста, планируется ли в каком-нибудь будущем асфальтирование микрорайона улиц Бровки-Комсомольской-Н.Набережной? Понятно, что вмиг закатать в асфальт все улицы горпосёлка невозможно, что это большие деньги, но взять бы хотя бы улицу, которая носит имя знаменитого земляка — П.Бровки: ежедневно по ней к больнице и от неё направляются многие ушачане пешком, на машинах. А возле первого садика детки бедные грязь постоянно топчут, особенно весной и осенью — не проехать, ни пройти….

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *