Каникулы без дыма и огня. Позаботьтесь о безопасности своих детей в летнее время

Cлужба-101

У час канікул значна ўзрастае рызыка ўзнікнення пажараў па прычыне дзіцячага свавольства з агнём, а таксама гібелі дзяцей на вадаёмах. Каб папярэдзіць трагедыі, на працягу ўсяго лета Міністэрства па надзвычайных сітуацыях праводзіць прафілактычную акцыю “Канікулы без дыму і агню”.

У нашым раёне работнікі аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках акцыі праводзяць размовы і трэнінгі з дзецьмі і кіраўнікамі лагераў, якія працуюць на базе навучальных устаноў.  А для дзяцей, якія наведваюць лагер ва Ушацкай школе, арганізаваны сумесна з РАНС, наладжана наведванне пажарнай аварыйна-выратавальнай часці ў г.п.Ушачы. У школьнікаў з’явілася магчымасць пазнаёміцца з пажарнай тэхнікай, спецыяльным абмундзіраваннем, сродкамі пажаратушэння і іншым. Спадзяюся, што нашы экскурсіі былі пазнавальнымі і цікавымі.

Паважаныя бацькі! Не ва ўсіх і не заўсёды ёсць магчымасць пастаянна знаходзіцца побач з дзецьмі, але паклапаціцеся пра іх бяспеку. Расказвайце дзецям пра элементарныя правілы бяспекі, яны павінны ведаць нумары экстранных службаў, растлумачце, што ў выпадку пажару неабходна выбягаць на вуліцу і ні ў якім разе не хавацца. Захоўвайце запалкі ў недаступных месцах, не дазваляйце самастойна карыстацца газавымі і электрычнымі прыборамі. Давайце дзіцяці якое-небудзь заданне, даручэнне, каб у час вашай адсутнасці яно было занята цікавай ці карыснай справай. Небяспека можа чакаць дзяцей і на вуліцы – не дазваляйце ім гуляць у закінутых пабудовах і падобных месцах. Малышы павінны быць у пастаянным полі зроку бацькоў і на вадаёмах, нават некалькі хвілін без нагляду каля вады могуць стаць ракавымі. Не забывайцеся пра бяспеку, і тады канікулы будуць толькі ў радасць.

В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *