Что будет, если заменят почтальонов на мобильную доставку? На вопрос читателей отвечает начальник почтового участка Г.В.Свидинская

Ваш вопрос - наш ответ

Чулі, што па нашай кубліцкай зоне паштальёнаў збіраюцца замяніць на аўтамабільную дастаўку. Загадзя хвалюемся, як гэта будзе. Зараз карэспандэнцыю прыносяць непасрэдна да дому, калі ж аўтамабіль будзе стаяць недзе ў цэнтры вёскі, мне мабыць давядзецца адмовіцца ад падпіскі, бо далёка хадзіць не магу ні я, ні мае аднавяскоўцы. А выпісваю многа газет і часопісаў.

На гэтае пытанне нашай чытачкі Н.С.Паршонак з вёскі Сорзава мы папрасілі адказаць начальніка Ушацкага ўчастка паштовай сувязі Галіну Іванаўну СВІДЗІНСКУЮ.

– Па­першае, скажу, што на якасці абслугоўвання насельніцтва гэта ніяк не адбіваецца. Карэспандэнцыя, а таксама заказныя пісьмы і пенсіі дастаўляюцца ў дзень выхаду газет, атрымання пенсіі або паступлення заказнога ліста непасрэдна да дома адрасата. Маршруты ці паштальёнаў, ці аўтамабіля залежаць менавіта ад выпіскі газет. Напрыклад, калі ў нас у Бальбінаве выпісваецца “Беларусь сегодня”, то паштовы аўтамабіль заходзіць у вёску кожны дзень акрамя нядзелі і панядзелка. Калі хоць адным чалавекам на вёсцы выпісваецца “Патрыёт”, то аўтамабіль ці паштальён абавязкова даставяць яго ў сераду і суботу. Не скароціцца і колькасць ранейшых паслуг: аплата за электрычнасць, тэлефон, падпіска на выданні, дастаўка тавараў – усё гэта прапаноўваюць нашы работнікі непасрэдна ў доме адрасата. Здараюцца калі­нікалі непрадбачаныя збоі – паломкі ці недахоп газет у пачках, тады яны дастаўляюцца пазней, аднак гэта выключэнне з правіл, за якія просім прабачэння. Таму хачу супакоіць жыхароў Сорзава: газеты, лісты, пенсіі будуць дастаўляцца, як і дастаўляліся. У адным месцы вёскі ў вызначаны час працуюць перасоўныя паштовыя аддзяленні, куды людзі прыходзяць, каб зрабіць якую аплату або набыць тавар, аднак гэта дадатковая паслуга да мотадастаўкі ці паштальёна.

Па­другое, рашэнне аб пераводзе аддаленых вёсак Кубліцкага сельсавета на мотадастаўку яшчэ не прынята, Полацкім вузлом паштовай сувязі толькі вывучаецца яго мэтазгоднасць. Робіцца гэта для таго, каб скарачаць выдаткі на вялікія пераходы ад вёскі да вёскі. Па буйных населеных пунктах, такіх як Селішча і Кублічы, у любым выпадку паслугі будзе аказваць паштальён.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *