Вакансии в Ушачском районе в октябре

Общество

Працягваем знаёміць нашых чытачоў з вакансіямі, якія існуюць ва Ушацкім раёне. Па інфармацыі аддзела сацыяльна-працоўных адносін упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, на пачатак кастрычніка свабодныя працоўныя месцы былі ў пяці арганізацыях раёна. Так, ПМК-66 прапаноўвала вакансіі галоўнага бухгалтара, начальніка аддзела, машыніста экскаватара, вадзіцеля аўтамабіля, трактарыста, бетоншчыка, рамшчыка, тынкоўшчыка; ААТ  “Ільюшынскі” – ветэрынарнага ўрача, жывёлавода, заатэхніка, аператара машыннага даення; “Райаграсэрвіс” – галоўнага бухгалтара, галоўнага заатэхніка, загадчыка рамонтнай майстэрні, інжынера па ахове працы, эканаміста, ветэрынарнага ўрача, трактарыста-машыніста сельскагаспадарчай вытворчасці; райспажыўтаварыства – прадаўца, кладаўшчыка; ТАА “Геабай” – бухгалтара. Заработная плата на названыя пасады складае ад 2,2 да 7,7 мільёна рублёў.

Праз месяц мы вернемся да пытання наяўнасці ў раёне вакансій. Атрымаць гэтую інфармацыю вы можаце таксама ва ўпраўленні па працы, занятасці і сацыяльнай абароне па нумарах 2-78-57, 2-73-51 і на афіцыйным сайце райвыканкама ў раздзеле “Даведачная інфармацыя”.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *