Услуги по изготовлению и установке мебели, окон и дверей лидируют в жалобах потребителей

Зваротная сувязь

Падчас “прамой лініі”, якую з чытачамі газеты праводзіла начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Таццяна Уладзіміраўна Ханяк, паступіла пытанне, якое датычылася правоў спажыўцоў. Магчыма, адказ будзе цікавым і для іншых ушачан.

– Зусім нядаўна купіў у полацкім “Пятым элеменце” планшэт, ён добра працаваў, але, калі скончыўся зарад, выявілася, што ён не зараджаецца. Я так разумею, што ў магазіне мне павінны замяніць няякасны тавар, а калі я хачу ўжо планшэт іншай мадэлі? І ці кампенсуюць мне расходы на дарогу, каб зноў паехаць у магазін і абмяняць тавар?

– Згодна Закона Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў”, пакупнік мае права патрабаваць замены тавару неналежнай якасці – гэта якраз ваш выпадак. Тавар, які выдаецца ўзамен няякаснага, можа быць іншага колеру і нават іншай маркі ці мадэлі. Калі тавар раўнацэнны, то вам яго павінны проста абмяняць, калі ж больш дарагі, то абмен будзе з даплатай. Таксама вам могуць не толькі абмяняць, а і вярнуць грашовыя сродкі за няякасны планшэт. А вось разлічваць на тое, што вам яшчэ кампенсуюць дарогу да гандлёвай кропкі, не трэба – гэта не прадугледжана Законам.

Пытанні, што датычацца правоў спажыўцоў, паступаюць не толькі на “прамыя лініі”, звяртаюцца са сваімі праблемамі грамадзяне і непасрэдна ў аддзел эканомікі райвыканкама. Так, пра ніжэй апісаны выпадак карысна будзе прачытаць грамадзянам, каб самім не сутыкнуцца з падобнай праблемай.

Сям’я заказала шафу­-купэ ў адной з прыватных фірм. Каштаваў ён нятанна, а таму гаспадары былі ўпэўнены, што зробяць ім яе якасна. Аднак пасля таго, як развіталіся з фірмай-­прадаўцом, пакупка не парадавала. Няўзброеным вокам было бачна, што зроблены сценкі і полкі шафы няроўна. Аднак, акт прыёму­-здачы тавару быў падпісаны, да таго ж, як аказалася пазней, у дагаворы было прапісана, што сцяна пакоя, у якую будзе ўстройвацца шафа, павінна быць выраўнена і падрыхтавана заказчыкам, чаго ў дадзеным выпадку зроблена не было.

Паслугі па вырабе і ўстаноўцы мэблі, акон і дзвярэй у нашай краіне часта сустракаюцца ў скаргах спажыўцоў. Таму хочацца папярэдзіць нашых грамадзян, каб яны заўсёды ўважліва ў падобных сітуацыях чыталі дагавор, прычым абодва яго варыянты – і той, які застаецца ў вас, і той, які ў выканаўцы работ. Абавязкова звяртайце ўвагу і на тое, што напісана дробным шрыфтам. А пасля таго як работа зроблена, дасканала правярайце, ці ўсё вас задавольвае.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *