Пришла весна, время наводить порядок!

Благоустройство

Першы дзень пасля зыходу снегу. Звычайна вясновы малюнак у гэты час больш чым непрывабны. Непрыбранае з восені, нанесенае ветрам за зіму – усё гэта агаляецца і кідаецца ў вочы. Аднак, аб’езд гарпасёлка ў сераду парадаваў. Ушацкія вуліцы, прычым не толькі цэнтральныя, былі дагледжанымі, дзе­нідзе ў нізінах ляжыць спілаванае, аднак няўбранае галлё, рэдкія міні­сметнікі і такія ж нячастыя паперы, бутэлькі і іншае бытавое смецце. Ёсць яшчэ пакошаныя агароджы і металалом, нясвежая фарба на дамах. Аднак ля пераважнай большасці жылых дамоў бачна гаспадарская рука – не ва ўсіх аднолькава, не ва ўсіх багата, аднак можна з упэўненасцю сказаць, што зрушыўся не толькі снег, аднак і свядомасць ушачан. Выглядаць прывабна становіцца ўнутранай патрэбай.

Міні­сметнікі я заўважыла па вуліцах Полацкай і Каранеўскага, канечне, створаныя рукамі чалавека. Былі падобныя непрыгожыя месцы ля кантэйнераў у канцы Каранеўскага (на здымку). Падобна на тое, што людзі выкідвалі ў кантэйнеры і галлё, якое, зразумела, не бралі ў машыну, і ўтварыліся вось такія горкі. Зрэзаныя дрэвы, будка ад машыны  на пляцоўцы, якая і іншых заклікае пакінуць што непатрэбнае, паміж дамамі ёсць і па Юбілейнай.

Паўтару, што гэта быў літаральна першы дзень без снегу, а на вуліцы прыемна было назіраць людзей, што займаліся добраўпарадкаваннем. Гаспадыня па Полацкай, 11 падмятала дарожкі ля дагледжанага дома (на здымку). Сувязісты здымалі непатрэбныя правады. Камунальнікі ўжо выстаўляюць ля шматпавярховак прычэпы для ўборкі двароў і месцаў агульнага карыстання. Ну а вось за званне самай непраходнай вуліцы могуць паспрачацца Юбілейная і Заводская – практычна ўсе ў выбоінах. Так, зараз самы складаны час, калі дарогі агаляюць усе слабыя месцы, аднак там, дзе добрае гравійнае пакрыццё – дарога трымаецца.

Цудоўна, што людзі прыбіраюць ля сваіх дамоў. Аднак зусім нягожа, калі выкідваюць яны бытавое і будаўнічае смецце – у самыя блізкія кусты за горадам ці ў тупіку завулка. Дарэчы, пра гэта  і пра адказнасць  за падобнае – у наступных нумарах, тым больш што рэйды­агляды будуць сістэматычнымі.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *