Подведены итоги районного смотра-конкурса на лучшее благоустройство

Благоустройство

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу на лепшае добраўпарадкаванне і санітарны стан населеных пунктаў, утрыманне аб’ектаў вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння. І хоць пры вызначэнні пераможцаў улічвалася выкананне шэрагу крытэрыяў, практычна ў кожнай намінацыі быў не адзін прэтэндэнт на званне лепшага. Складана было сёлета камісіі вызначыць пераможцаў, напрыклад, у намінацыі “Дом узорнага парадку”, паколькі з кожным годам усё больш дагледжаных дамоў як у гарпасёлку, так і ў сельскіх населеных пунктах, усе намінанты былі дастойны гэтага звання.
Вось тыя аб’екты і сядзібы, якія прызнаны лепшымі з лепшых, і з якіх варта браць прыклад.

У намінацыя “Лепшы сельсавет” пераможцам прызнаны Кубліцкі, старшыня Ірына Віктараўна Ластаўка.
Званне “Лепшае прадпрыемства гарадскога пасёлка Ушачы” атрымаў філіял “Ушачырайгаз”, дырэктар Аляксей Яўгенавіч Кавалёў.
“Лепшым сельскагаспадарчым прадпрыемствам” прызнана КУСГП “Вялікадолецкае”, дырэктар Іван Піліпавіч Дарошчанка.
“Лепшая жывёлагадоўчая ферма” – малочнатаварная ферма аграгарадка Глыбачка КУСГП “Глыбачаны”, загадчыца Ірына Францаўна Ждановіч.
“Лепшы машынны двор” знаходзіцца ў ААТ “Ільюшынскі”, галоўны інжынер Вячаслаў Пятровіч Аўсіевіч.
“Лепшая ўстанова культуры” – Вяркудскі сельскі Дом культуры, дырэктар Ірына Аляксандраўна Краснова.
“Лепшая ўстанова аховы здароўя” – паліклініка “Ушацкай цэнтральнай раённай бальніцы”, галоўны ўрач Мікалай Мікалаевіч Каспіровіч.
“Лепшае прадпрыемства гандлю” – магазін аграгарадка Вяркуды, загадчыца Раіса Васільеўна Праннік.
“Лепшы комплексны прыёмны пункт” – аграгарадка Кублічы, прыёмшчык Вольга Мікалаеўна Жаваранак.
“Лепшым сельскім населеным пунктам” аднагалосна прызнана вёска Наваселле Жарскага сельсавета, старэйшына Валянціна Васільеўна Міхейка.
Званне “Лепшы старэйшына” атрымала Ганна Лявонаўна Гірсёнак з вёскі Ліпаўкі Сарочынскага сельсавета.
“Лепшы ветэранскі падворак”
па г.п.Ушачы – у Аляксандра Лявонавіча Лявонава (завулак Кастрычніцкі, д.18), Веры Васільеўны Башун (вул. Калінінская, д.11а), Тамары Мікалаеўны і Цімафея Уладзіміравіча Кроцікаў (Горкага, д.34);
па Вялікадолецкім сельсавеце – у Зінаіды Цітаўны Ларчанкі (вёска Казімірова, вул.Азёрная, 25);
па Вяркудскім сельсавеце – у Леаніда Апанасавіча і Паліны Пятроўны Герцыкаў (в.Дубраўка, вул. Школьная, д.17);
па Глыбачэнскім – у Мікалая Рыгоравіча і Марыі Лявонаўны Уліцкіх (аграгарадок Глыбачка, вул.Сонечная, д.13);
па Жарскім – у Васіля Іванавіча і Алены Ігнатаўны Дукоў (в.Наваселле, д.14);
па Кубліцкім – у Марыі Сямёнаўны Шалуха (вёска Лажане);
па Сарочынскім – у Івана Пятровіча і Галіны Васільеўны Сурвіла (в.Лутава);
па Ушацкім – ва Уладзіміра Паўлавіча і Яўгеніі Архіпаўны Каўнурка (вёска Матырына, вул. Цэнтральная, д.37).
Шыльда “Дом узорнага парадку” з’явіцца на дамах:
Алены Васільеўны і Сяргея Уладзіміравіча Марозавых (г.п.Ушачы, вул.Фрунзе, д.49);
Марыі Апанасаўны Яцкевіч (г.п.Ушачы, вул. Авангардная, д.10);
Валянціны Васільеўны і Сяргея Захаравіча Касякоў (г.п.Ушачы, вул. М.Бабаедава, д.24);
Сяргея Іванавіча Хамічонка (аграгарадок Вялікія Дольцы, вул.Садовая, д.5);
Леаніда Сямёнавіча і Надзеі Міхайлаўны Жаваранкаў (в.Дубраўка, вул.Цэнтральная, д.26);
Галіны Паўлаўны і Леаніда Міхайлавіча Іванковічаў (агр. Глыбачка, вул. Цэнтральная, д.70);
Віктара Іванавіча і Зінаіды Пятроўны Шэршняў (в.Старое Сяло Жарскага сельсавета, вул. Цэнтральная, д.12);
Анатоля Генадзьевіча і Галіны Іванаўны Подраз (в.Баяршчына);
Пятра Кузьміча і Раісы Іванаўны Шаўчэнка (в.Чарсцвяды);
Галіны Сцяпанаўны і Ягора Іванавіча Шайтараў (в.Матырына, вул. Цэнтральная, д.83).
Усе пераможцы атрымаюць Дыпломы Ушацкага раённага выканаўчага камітэта і каштоўныя падарункі на раённым свяце ў РДК, якое пройдзе ў лістападзе (дата будзе аб’яўлена дадаткова). Ну а агляд-конкурс будзе праводзіцца і ў наступным годзе, так што імкніцеся зрабіць больш прыгожым свой дом, сваё прадпрыемства і свой раён.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *