На отчётной конференции районной организации общественного объединения «Белорусский союз ветеранов войны в Афганистане» подводили итоги прошедшей пятилетки

В общественных организациях

У суботу да музея народнай славы імя У.Е.Лабанка падцягваліся воіны-інтэрнацыяналісты. Тут праходзіла справаздачна-выбарчая канферэнцыя раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане”. Яе старшыня Анатоль Валянцінавіч Рудкоўскі трымаў справаздачу аб дзейнасці за мінулую пяцігодку, быў абраны новы састаў савета арганізацыі, а таксама прайшлі выбары старшыні, якім зноў аднагалосна абраны А.В.Рудкоўскі.

Толькі 34  ветэраны засталося ў арганізацыі, 12 чалавек пайшло з жыцця ўжо ў мірны час, усіх іх назвалі пайменна і ўшанавалі памяць хвілінай маўчання.

Адбылася за справаздачны перыяд і адна знакавая для ўсіх нас падзея – у скверы гарпасёлка ў 2012 годзе быў устаноўлены памятны знак воінам-інтэрнацыяналістам. БТР размясціўся побач з помнікам воінам і партызанам Вялікай Айчыннай, што вельмі сімвалічна. Цяпер ім – сынам неваяваўшых бацькоў працягваць патрыятычнае выхаванне маладога пакалення. І яны гэта робяць не адзін дзень і не адзін год – уласным прыкладам, выхоўваючы сыноў, а некаторыя ўжо і ўнукаў. Прыкладам братэрскіх адносін адзін да аднаго, падтрымкі жывых і памяці тых, каго ўжо няма. А таксама падчас урачыстых для краіны і раёна мерапрыемстваў. І будуць працягваць і далей. В.Ф.Бяльковіч заклікаў баявых сяброў актывізаваць работу арганізацыі і сустракацца  не толькі па знакавых датах.

Напрыканцы канферэнцыі А.В.Рудкоўскі ўручыў воінам-інтэрнацыяналістам значкі членаў арганізацыі, у тым ліку і Алегу Пятровічу Рагавешку – аднаму з трох, далучыўшыхся ў апошні час .

Вольга КАРАЛЕНКА.

На здымку: А.Рудкоўскі і В.Полазаў уручаюць значок арганізацыі М.Падсадніку.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *