В рамках проекта «Беларусь — крыніца для натхнення» молодёжь Ушаччины совершила велопоход по знаковых местах района

В общественных организациях Образование и молодежь

10 верасня па ініцыятыве райкама БРСМ і ФСК “Ураджай” у рамках культуралагічнага праекта “Беларусь – крыніца для натхнення”, які ў Год культуры актыўна рэалізуе маладзёжная арганізацыя, на Ушаччыне праведзены чарговы велапаход па знакавых мясцінах нашага краю. Маршрут быў складзены такім чынам, каб усе яго ўдзельнікі – школьнікі і працоўная моладзь – мелі магчымасць адкрыць для сябе як мага больш новага і цікавага.

Так, напрыклад, дагэтуль мала хто бываў на магіле нашага знакамітага земляка Рыгора Барадуліна, дзе зараз устаноўлены выбітны помнік. Не менш эмоцый выклікала ва ўшачан наведанне Стайкаўскага бору, дзе штогод напачатку жніўня праводзяцца мерапрыемствы ў памяць аб прароку Іліі. Паспытаўшы крынічнай вады, памаліўшыся ля крыжа, дзе некалі стаяла царква ў гонар святога, маладыя людзі выказалі жаданне прыехаць сюды на рэлігійнае свята.

Велапаход стаў для яго ўдзельнікаў не толькі пазнавальным, але і валанцёрскім. У Сержанах юнакі і дзяўчаты завіталі да гаспадара аграэкасядзібы “Мікалаеўскі пасад” М.Д.Падрэза, якому ў знак павагі і сяброўскіх адносін дапамаглі ў добраўпарадкаванні тэрыторыі. Дружна ўзяўшыся за пэндзлі і фарбы, яны пафарбавалі альтанку, за што атрымалі ад Мікалая Дзмітрыевіча смачныя пачастункі і запрашэнне прыехаць на адпачынак.

Шмат было ў гэты дзень знаёмстваў з новымі мясцінамі, зносін і яркіх уражанняў. Натхнёныя ўсім гэтым, маладыя людзі запланавалі шэраг іншых паездак па гераічнай зямлі, надзвычай маляўнічым краі – нашай роднай Ушаччыне. Далучыцца да іх могуць усе жадаючыя, кантактны нумар: 5­77­84.

Ушаччына становіцца ўсё больш прыцягальнай для турыстаў. Зараз жыхарам і гасцям раёна прапануюць свае паслугі 8 аграэкасядзіб, 2 базы адпачынку, 4 дамы паляўнічага, 2 кэмпінгі і іншыя аб’екты турыстычнай інфраструктуры. Распрацаваны шэраг цікавых турыстычных маршрутаў, сярод якіх, напрыклад, пешы паход па наваколлі возера Крывое, сямідзённы водна­турыстычны паход “17 рэк і азёр”, велапаходы з наведваннем шматлікіх славутасцяў раёна.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *