Каким будет двор вашей многоэтажки? Ушачанам предлагают вместе обсудить вид дворовых территорий. Первое собрание жителей Ленинской,16 и прилегающих домов пройдёт 7 апреля

Общество

Як будзе выглядаць наш гарпасёлак і якім быць кожнаму канкрэтнаму двару? Пытанне гэта далёка не рытарычнае, наадварот, яно павінна вырашацца з непасрэдным удзелам усіх тых, каму потым карыстацца, любавацца і падтрымліваць парадак на тэрыторыі ля дома, нават калі гэты дом і шматпавярховы.

Адзін жыхар Ленінскай,19 на працягу многіх гадоў шчыруе ў двары, праяўляючы фантазію і радуючы ўсіх астатніх. У адных пад вокнамі красуюцца клумбы, у другіх – газонная трава, у трэціх – кусты ці пляцоўка для аўтамабіля. Так было заўсёды, што добраўпарадкаванне двара, пад’езда, залежала ад актыўнасці іх жыхароў. Сёлета ёсць магчымасць зрабіць свой двор дагледжаным, зялёным, прывабным і ў адным стылі. Зараз праходзяць сходы з жыхарамі дамоў, іх праводзяць прадстаўнікі райвыканкама і УП ЖКГ і датычацца яны менавіта будучага выгляду вашых двароў. Першае, што патрэбна ад вас, – удзел у іх, каб потым не гаварыць, што вас не запыталі ці мы хацелі не гэтага.

Першы сход пройдзе ў чацвер, 7 красавіка, у двары дома №16 па вуліцы Ленінскай (пачатак у 17.30 гадзін). Аднак паколькі двор гэтага дома з’яўляецца яшчэ і працягам прыдамавых тэрыторый дамоў №№13 па Савецкай, 24 і 26 па Фрунзе, то трэба быць і прадстаўнікам гэтых шматпавярховак. Можна не прыходзіць усім, а вылучыць па некалькі прадстаўнікоў з пад’езда.

Не будзьце абыякавымі да таго, што робіцца ў вашым двары і вашым горадзе.

Вольга КАРАЛЕНКА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *