Организации и предприятия Ушаччины принимают участие в подготовке мемориала «Прорыв» к празднику Победы

Благоустройство

Суботнік кожны дзень. Менавіта ў такім рэжыме функцыянуе зараз Ушацкая ДРБУ-105, адна з асноўных арганізацый, якая задзейнічана на падрыхтоўцы “Прарыву” да свята Перамогі. У панядзелак на будаўніцтве новай і рамонце існуючых стаянак для аўтатранспарту тут працавалі не толькі тэхніка і дарожныя рабочыя, а і спецыялісты. Таццяна Іванаўна Зімарава, з якой давялося паразмаўляць напрыканцы плённага працоўнага дня, расказала, што ганарыцца асабістым удзелам у годнай справе і не бяда, што асноўную работу прыйдзецца браць на дом: “Не кожны дзень такое бывае!”, – зазначыла бухгалтар дарожнай арганізацыі, якая займалася фарбаваннем павільёнаў на аўтобусных прыпынках уздоўж трасы, падсевам газоннай травы і іншымі пасільнымі справамі.

Стаянка на пад’ездзе да “Прарыву” ўжо апранаецца ў новы асфальт, адсыпаецца шчэбенем і рыхтуецца да асфальтавання новая. Хапае работ і на добраўпарадкаванні, на якім адзначылася большасць арганізацый райцэнтра і бліжэйшых сельгаспрадпрыемстваў. Шэсць прычэпаў грунту перанеслі насілкамі за дзень супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях (на здымку ўверсе) – пад вечар прытаміліся нават гэтыя загартаваныя мужчыны, што ўжо казаць пра слабы пол, якога большасць сярод культработнікаў – гаспадароў мемарыяла. Яны тут кожны дзень, а ў панядзелак па форме працуючых побач з лапатамі, шуфлямі і тачкамі мужчын можна было даведацца, што свой уклад у агульную справу ўносяць і працаўнікі раённага вузла электрасувязі, раёна электрычных сетак, райгаза (на здымку ўнізе). У гэты час спецыялісты генпадраднай арганізацыі займаліся абсталяваннем падыходу да комплексу, ішоў мантаж карты “Прарыву”, якая зараз будзе размяшчацца на абліцованым чырвоным гранітам пастаменце. Плітка на ўздыме да скульптуры партызана ўжо ўкладзена, заканчваюцца апошнія работы па абсталяванні пастамента ля падножжа, фарбуюцца сцены з назвамі брыгад.

Шэфы працуюць на аб’екце звычайны рабочы дзень, а вось падрадныя арганізацыі, каб укласціся ў сціслыя тэрміны, выкарыстоўваюць увесь светлавы – тэхніка таго ж ДРБУ-105 заўчора вярталася ва Ушачы каля дзевяці гадзін вечара, з цёмным адкладаюць убок інструменты і працаўнікі “Віцебскгандальбуда”.

Дзмітрый РАМАНОЎСКІ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *