Ушачская молодёжь включилась в республиканский проект «Цветы Великой Победы»

Образование и молодежь

Ушацкая моладзь уключылася ў рэспубліканскі праект “Кветкі Вялікай Перамогі”. Нагадаем: стартаваў ён па ініцыятыве БРСМ яшчэ ў 2015 годзе. Галоўная яго мэта – аб’яднаць жыхароў краіны, аддаць даніну памяці мужнасці герояў Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас працоўнай акцыі, якая сёлета праходзіла на Ушаччыне 27 красавіка, яе ўдзельнікі – члены БРСМ і Маладзёжнай палаты раёна – займаліся пасадкай яблыневага саду ля Вяркудскай школы. Па словах дырэктара навучальнай установы Т.Пахолак, стаць удзельнікамі такога праекту – вялікі гонар для педагогаў і вучняў. Разбіты ж на дагэтуль пустуючай тэрыторыі каля школы сад стане выдатным напамінам усім мясцовым жыхарам аб гэтым знакавым дні.

Пасля заканчэння пасадкі маладых дрэўцаў (дарэчы, іх на бязвыплатнай аснове выдзеліла сялянска­фермерская гаспадарка “Зарубаўшчына”, а з дастаўкай дапамаглі супрацоўнікі раённага аддзела Следчага камітэта) удзельнікі акцыі павязалі на кожнае чырвона­зялёную стужачку. На думку аўтараў праекта, гэты сімвал – знак вясны, адраджэння – найлепш перадае радасць усіх пакаленняў беларусаў у сувязі з надыходзячым Днём Перамогі. Хутка, як і ў пераможным маі 1945­га, зацвітуць ля Вяркудскай школы маладыя дрэўцы, выклікаючы пачуццё радасці і гордасці за нашых дзедаў і прадзедаў, якія змаглі абараніць Радзіму і падарыць ёй новае жыццё.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *