Юные ушачане приняли участие в интеллектуальных играх

Образование и молодежь

Ва ўсіх раёнах Прыдзвіння ў анлайн-рэжыме прайшоў першы сінхронны (занальны) этап Кубка Віцебскай вобласці па інтэлектуальных гульнях сярод школьнікаў імя М.Ф.Шмырова. На Ушаччыне сваю кемлівасць прадэманстравалі 12 каманд.

Пытанні ў двух турнірах – “Свая гульня” і “Што? Дзе? Калі?” – ахоплівалі самыя розныя галіны ведаў: ад гісторыі, геаграфіі да мастацтва, сучасных тэхналогій, так што іспыты атрымаліся пазнавальнымі і цікавымі.

Як нам расказалі ў раённым цэнтры дзяцей і моладзі, сярод вучняў 4-5 класаў перамогу святкавалі “Інтуіты” з Ушацкай школы, выдатны вынік прадэманстравалі таксама самыя юныя ўдзельнікі: чацвёртакласнікі з каманды “Разумнікі” гэтай жа ўстановы. Сярод 6-7 класаў лідарамі сталі “Разумісты” з Вялікадолецкай СШ і “Патрыёты” з Ільюшынскай, 8-9-х – “Здольныя” і “Штучны інтэлект” з Ушацкай, 10-11-х – “Полымя” з Ільюшынскай.

Многія каманды працягнуць змагацца за месца ў фінале. Яго правядзенне запланавана на май 2026-га ў Віцебску.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *