Спортивный праздник в память о тренере Станиславе Шедько

Cпорт Общество

 P1150338Сёлетні Дзень работнікаў фізічнай культуры і спорту, які прыпадаў на 15 мая, па-сапраўднаму адсвяткавалі ў раёне толькі праз дзесяць дзён. І невыпадкова, бо турнір па дзюдо памяці першага трэнера С.А.Шэдзько якраз заўсёды і праводзіцца ў дзень яго нараджэння – 25 мая.PICT0039

Аднак не толькі дзюдаісты радавалі ў гэты дзень балельшчыкаў.

Пачалося свята з урачыстага пастраення і ўзняцця Дзяржаўнага сцяга, узнагароджання лепшых спартсменаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, якія станавіліся прызёрамі абласных і рэспублі- канскіх спаборніцтваў. А затым лёгкаатлетычная эстафета па вулі- цах райцэнтра. Перамаглі ў ёй вучні Кубліцкай сярэдняй школы.

Вечарам прайшлі спаборніцтвы па футболе і пляжным валейболе.

Але самыя непадробныя эмоцыі можна было пабачыць на татамі. Юныя самбісты паказвалі столькі майстэрства, жадання перамагчы, а яшчэ больш энергіі, што без хвалявання назіраць за імі было немагчыма. Сабралася ж на турнір 116 удзельнікаў з Віцебска, Полацка, Наваполацка, Оршы, Лепеля, Докшыц, карацей, з усіх гарадоў вобласці, дзе развіваецца дзюдо.

Разыгрывалася пятнаццаць камплектаў узнагарод, прызы “Сімпатыі гледачоў”, “За волю да перамогі” і “Лепшую тэхніку”.

Прыемна адзначыць, што пераможцамі турніру ў сваіх вагавых катэгорыях сталі выхаванцы Ушацкай спартыўнай школы Мікіта Галай, Крысціна Голубева і Ірына Віннік. Другімі былі чатыры спартсмены і дзевяць – трэцімі.

лепшыя спартсмены ўздымаюць Дзяржаўны сцяг; прызы дзюдаістам.

Р.КАРПАЎ.

На здымках:



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *