В сентябре в Ушачском районе родилось всего пять малышей

Демография

Пяць малышоў

Па інфармацыі аддзела загса Ушацкага райвыканкама, у верасні ў раёне зарэгістравана нараджэнне пяці малышоў: трох хлопчыкаў і дзвюх дзяўчынак. Напоўніліся дзіцячым гоманам дамы, у якіх з’явіліся першынцы Кірыл Лемяшонак і Паліна Міхаль. Другімі дзецьмі ў сем’ях сталі Аляксей Корань і Арсеній Сабін, чацвёртым – Вераніка Асяпёнак.

… і столькі ж шлюбаў

У першым месяцы восені органамі загса Ушаччыны зарэгістравана пяць шлюбаў. Упершыню марш Мендэльсона прагучаў для Аляксандра Баранава і Святланы Шнітко, Віктара Кораня і Дар’і Ягадкі, Дзмітрыя Рудзёнка і Вольгі Гайко,Вадзіма Гарошкі і Вольгі Тарасевіч.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *