Можно ли беременным претендовать на неполный рабочий день?

Ваш вопрос - наш ответ

– Працую ў прыватнай арганізацыі. У сувязі з цяжарнасцю – знаходжуся на 15­-м тыдні – мне стала складана працаваць вызначаны 8­гадзінны час. Ці магу я прэтэндаваць на ўстанаўленне ў адносінах мяне няпоўнага працоўнага дня?

Алена, г.п.Ушачы.

Пытанне нашай чытачкі мы пераадрасавалі намесніку начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Ушацкага райвыканкама Вікторыі Станіславаўне ГУГІНАЙ:

Няпоўны працоўны час устанаўліваецца па дамоўленасці паміж работнікам і наймальнікам як пры прыёме на працу, так і пасля. Па просьбе цяжарнай жанчыны наймальнік абавязаны ўстанавіць для яе няпоўны працоўны дзень ці няпоўны працоўны тыдзень. Такая норма прадугледжана артыкулам 289 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Хачу таксама звярнуць увагу на тое, што пэўныя гарантыі ў адносінах цяжарных жанчын могуць быць прадугледжаны і лакальнымі актамі арганізацыі, напрыклад, калектыўным дагаворам.

Пераход на няпоўны працоўны час у перыяд працоўнай дзейнасці афармляецца загадам (распараджэннем).



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *