О доплатах к пенсиям гражданам, которые достигли возраста 75 и старше лет

Ваш вопрос - наш ответ Выясняем ситуацию Зваротная сувязь Калейдоскоп Официально

Пасля нядаўняй публікацыі матэрыялу «Аб назначэнні пенсій» у рэдакцыю і непасрэдна да спецыялістаў упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама пачалі актыўна тэлефанаваць грамадзяне з просьбай больш падрабязна расказаць пра даплаты да пенсій тым, хто дасягнуў узросту 75 (80) гадоў. Каб дапамагчы ўшачанам разабрацца з даплатамі, мы звярнуліся да начальніка аддзела назначэння пенсій і дапамог упраўлення Кацярыны Аляксандраўны ГАБЛАЯ:

— Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 студзеня 2012 года №35 «Аб павышэнні пенсій» устаноўлены даплаты пастаянна пражываючым у нашай краіне непрацуючым атрымальнікам пенсій у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароны, якія дасягнулі ўзросту: 75 гадоў, — у памеры 75 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце; 80 гадоў, — у памеры 100 працэнтаў гэтай жа велічыні. Варта адзначыць, што даплаты не ўстанаўліваюцца да пенсій асоб, якія знаходзяцца ў месцах пазбаўлення волі, на дзяржаўным забеспячэнні і пражываюць у дзяржаўных стацыянарных арганізацыях сацыяльнага абслугоўвання. Даплаты ўстанаўліваюцца з 1-га чысла месяца, наступнага за месяцам дасягнення ўзросту 75 (80) гадоў, і выплачваюцца ў парадку, прадугледжаным для выплаты пенсій.

Акрамя гэтага паводле артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні» пенсіянерам, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, да пенсіі ўстанаўліваецца надбаўка на догляд у памеры 50 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце.

Пяройдзем да канкрэтыкі. Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 года №723 бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) у сярэднім на душу насельніцтва зараз складае 1 мільён 343 тысячы 420 рублёў, а мінімальны памер пенсіі па ўзросце — 335 тысяч 855 рублёў (25 працэнтаў БПМ). З улікам вышэйсказанага памеры даплаты да пенсій непрацуючых пенсіянераў на кастрычнік 2014 года склалі: для асоб, якія дасягнулі 75-79 гадоў, — 251891 руб., а для тых, хто размяняў 80 гадоў і больш, — 335855 руб. Надбаўка ж на догляд на 1 кастрычніка склала 167 тысяч 928 рублёў.

Падрыхтавала К.КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *