Мобильное приложение «МЧС Беларуси. Помощь рядом» набирает всё большую популярность

Cлужба-101

Мабільны дадатак “МНС Беларусі. Дапамога побач” набірае ўсё большую папулярнасць. Распрацаваную сёлета праграму на свае ўстройствы скачалі ўжо больш 30 тысяч чалавек. Дадатак утрымлівае больш 60 тэм прафілактычнага характару і дапамагае зарыентавацца і хутка знайсці інфармацыю аб дзеяннях у выпадку надзвычайнай сітуацыі. Напрыклад, што рабіць, калі загарэўся аўтамабіль, атрымалі электратраўму, разлілі ртуць, заблудзіліся ў лесе, у дом запаўзла змяя, пярсцёнак засеў на пальцы і іншае. Таксама дадатак апавяшчае аб неспрыяльных і небяспечных прыродных з’явах праз інтэрактыўную карту Беларусі. Ацаніць гэтыя і іншыя магчымасці дадатку могуць уладальнікі смартфонаў і планшэтаў – праграмны прадукт даступны для скачвання на базе аперацыйнай сістэмы Android.

Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *