МЧС проводит акцию «Безопасность — в каждый дом!»

Cлужба-101

За 2015 год у Віцебскай вобласці адбылося 855 пажараў, на якіх загінулі 93 чалавекі, з іх трое дзяцей. Асноўнымі прычынамі ўзнікнення надзвычайных сітуацый у жылым сектары па­ранейшаму застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі пячнога ацяплення і электраабсталявання. У большасці выпадкаў вогненныя здарэнні былі вынікам бяспечнасці і ігнаравання правіл бяспекі.

Каб папярэдзіць узнікненне пажараў і гібель людзей, на працягу лютага ва ўсіх гарадах і раёнах Віцебшчыны пройдзе рэспубліканская акцыя “Бяспека – у кожны дом!” На першым этапе акцыі прыярытэтам стане прафілактычная работа з пажылымі людзьмі. Другі этап пройдзе ў навучальных установах у форме бясед, гульнявых праграм, анкетавання, дэманстрацыі відэафільмаў аб пажарнай бяспецы. У час трэцяга – адбудуцца сустрэчы ў працоўных калектываў і арганізацый. На заключным этапе выратавальнікі правядуць прафілактычныя мерапрыемствы ў месцах масавага прабывання людзей.

На Ушаччыне асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца правілам эксплуатацыі печаў, устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, дзеянням у выпадку пажару.

В.КАРЭЙША, інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *