Ушачский районный отдел по чрезвычайным ситуациям оказывает населению около 30 видов платных услуг

Cлужба-101

Ведаю, што раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях аказвае пэўныя віды платных паслуг, напрыклад, звяртаўся за праверкай газавентыляцыйнага канала. А якія яшчэ паслугі аказваюцца насельніцтву?

Адказаць на гэтае пытанне мы папрасілі начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Сяргея Яўгенавіча АВАДНЁВА.

– На сённяшні дзень мы аказваем насельніцтву каля 30 відаў платных паслуг. Пэўна, адной з самых запатрабаваных паслуг з’яўляецца праверка газавентыляцыйных каналаў, гэтым летам ужо не раз звярталіся да нас ушачане і за такой паслугай, як падвоз вады для гаспадарчых патрэб. Пры неабходнасці займаемся адпампоўваннем (ці наадварот запаўненнем) вады са штучных вадаёмаў, падвалаў. У пералік паслуг уваходзіць разбор і знос пабудоў, уборка аварыйных дрэў, прамыўка каналізацый і ўнутраных сістэм ацяплення, збор і апрацоўка ртуцьутрымліваючых прадметаў, адкрыванне дзвярэй, ачыстка пабудоў ад снегу і лёду, землярыйныя работы, буксіроўка транспартных сродкаў і выцягванне іх з вады, завалаў, а таксама жывёлы з шахт і калодзежаў, выпрацоўка электраэнергіі ад аўтаномнай крыніцы, пагрузачна­разгрузачныя работы, распрацоўка планаў эвакуацыі, інструкцый і іншых дакументаў, абучэнне спецыялістаў прадпрыемстваў правілам пажарнай бяспекі, рамонт і абслугоўванне пажарнага абсталявання і некаторыя іншыя.

Па пытаннях аказання платных паслуг звяртайцеся па тэлефоне 2­70­01 ці непасрэдна ў аддзел.

Падрыхтавала Вольга КАМАРКОВА.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *