Вместо «улицы» — спортзал.За звание сильнейшего на спортландии поспорили команды воспитанников ДЮСШ и подростки, состоящин на учёте в ИДН

В общественных организациях

Напрыканцы восеньскіх канікул у спартыўнай зале Ушацкай школы адбылося не зусім звычайнае дзейства. За званне мацнейшага ў спартландыі “Вясёлыя старты” змагаліся каманды выхаванцаў ДЮСШ і падлеткаў, што знаходзяцца на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх райаддзела міліцыі. Падтрымлівалі ж удзельнікаў, нацэльваючы іх на перамогу, актывісты райкама БРСМ і праваахоўнікі.

Як патлумачыла выконваючы абавязкі першага сакратара названага грамадскага аб’яднання Рыта Півульская, асноўнай задачай мерапрыемства стала прыцягненне юнакоў і дзяўчат да заняткаў спортам.

– Мы імкнёмся зрабіць усё, каб вольны час школьнікі праводзілі з карысцю, – зазначыла маладзёжны лідар. – Хай яны лепш выплёскваюць азарт і энергію на спартыўнай пляцоўцы, а не на вуліцах ці ў пад’ездах за “сумніўнымі” заняткамі.

– Прызнаюся: не чакаў сёння ўбачыць такой напружанай барацьбы, – далучыўся да размовы старшы інспектар ІСН Ушацкага РАУС Канстанцін Васільевіч Аўсіевіч. – І шчыра рады таму, што падлеткі з так званых цяжкіх, нядобранадзейных сямей ні бала не саступілі напрактыкаваным сапернікам. Спадзяюся, гэта пасадзейнічае таму, каб і ў іншых справах яны не “зніжалі планку”, заяўляючы пра сябе выключна станоўчымі дасягненнямі.

“Вясёлыя старты” аказаліся паспяховымі для абедзвюх каманд, паколькі перамагло сяброўства. Школьнікі атрымалі ад райкама БРСМ падарункі, а ад самой сустрэчы – выдатны настрой, жаданне прыйсці на спартыўную пляцоўку яшчэ не раз, каб патрэніравацца і ў наступны раз абавязкова вырваць перамогу.

Кацярына КАВАЛЕЎСКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *