Районный комитет БРСМ и районная организация Белорусского общества Красного креста проводят благотворительные акции по подготовке к школе

В общественных организациях

З мэтай падтрымкі ў падрыхтоўцы да новага навучальнага года дзяцей з мнагадзетных і мала­забяспечаных сямей, маленькіх сірот і інвалідаў, выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку г.п.Ушачы, а таксама дзяцей грамадзян Украіны з Данецкай і Луганскай абласцей, якія прыехалі з зон баявых дзеянняў, Ушацкая раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа праводзіць дабрачынную акцыю “Школа для ўсіх, школа для кожнага”. Збор школьнага адзення, абутку, пісьмовых і спартыўных прылад працягнецца да 14 верасня. Атрымаць дадатковую інфармацыю можна па тэлефоне 2­77­54.

* * *

Аналагічную акцыю пад назвай “У школу з “Добрым Сэрцам!” праводзіць з 3 жніўня па 11 верасня райкам БРСМ. Для таго, каб парадаваць школьнікаў, дастаткова набыць і прынесці канцылярскія тавары, настольныя гульні, спартыўны інвентар ці прадметы школьнага адзення па адрасе: г.п.Ушачы, вул.Ленінская, д.14, кабінет №5. З 14 па 25 верасня ўсе сабраныя рэчы будуць перададзены выхаванцам дзіцячага сацыяльнага прытулка г.п.Ушачы, дзецям з нядобранадзейных і мнагадзетных сямей нашага раёна. Тэлефон для даведак: 5­77­84.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *