В Ушачском районе на пожаре погибли два человека

Cлужба-101

Надзвычайнае здарэнне парушыла ў выхадныя ціхае і размеранае жыццё невялікай вёсцы Адворня ў Сарочынскім сельсавеце. На пажары тут загінулі адразу 2 чалавекі. Развіваліся ж падзеі па вядомым сцэнарыі – выпіў, закурыў і заснуў… У суботу вечарам да непрацуючага жыхара вёскі 1959 года нараджэння завітаў яго знаёмы, пенсіянер 1953 года нараджэння. Разам яны распівалі спіртное, курылі ў доме, а пад вечар, стаміўшыся ад застолля, заснулі. Пажар суседзі заўважылі глыбокай ноччу, калі агонь і дым ужо былі добра бачны. Сігнал выратавальнікам паступіў пасля дзвюх гадзін. У выніку здарэння жылы дом практычна поўнасцю знішчаны агнём, а на месцы былі знойдзены астанкі двух мужчын.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *